Читаем Жыцьцё пад агнём полностью

— Пожалуеш, с… с…! — гаркнуў паляк, паказваючы воўчыя зубы спад авечай скуры.

Праз два дні прыбег да Барыса X. перакладнік мясцовае жандармэрыі, школьны калега Барыса, шчыры беларускі патрыёт, і расказаў яму падслуханую гутарку паміж начальнікам жандармэрыі і загадчыкам Ц.Г.О.[9], палякам, нейкім Длубкам. Гэты апошні абвінавачваў Барыса X. у падтрымцы партызанаў харчамі, якія ён быццам краў у маёнтку, ды, што яму ведама з пэўных крыніцаў, што Барыс X. зьяўляецца бальшавіцкім агентам і яго неабходна ліквідаваць, зразумела, дзеля дабра «новага парадку ў Эўропе». Для абмежаванага немца гэтага хапала, каб арыштаваць нявіннага юнака і перадаць у СД. Гэта раўналася амаль расстрэлу. Пры гэтым начальніку жандармэрыі не хацелася спрачацца з палякамі, каб ня страціць ласкі ў польскіх «дзевушэк», якія асалоджвалі «цьвярдое» вайсковае жыцьцё, папхнутыя на гэты шлях ці то самай нізкаю похацяй, ці матарыяльнай нажывай, але заўсёды выконваючы загады й інструкцыі сваіх польскіх шэфаў.

— І вось я ў вас, — неяк лягчэй уздыхаючы, закончыў Барыс. — Я чуў аб вашым эскадроне. Я не хацеў шукаць ратунку ў варожых нам партызанаў, але ня хочу згінуць дарма ад нямецкае кулі. Вазьмеце мяне да сябе!.. — дакінуў ён голасам, які зраджваў глыбокую трагэдыю беларускай юнацкай душы. 

 Мала старэйшы ад Барыса X., камандзер павесіў галаву й глыбока задумаўся. Аб чым мог ён думаць у гэткі момант? Можа перад ягонымі вачыма ўстаў вобраз беларускай моладзі, вернай сваім нацыянальньш ідэалам і нясучай цяжкі крыж за ўсе крыўды гісторыі… У родных лясох ненавісныя чырвоныя банды, сьлепа выконваючыя загады Масквы, у гарадох і мястэчках — смаглы «лебэнсраўму» нямецкі акупант. Адзін абяцае «белорусскую республіку», другі кажа «Вас чакае зямля»… Ісьці зь немцамі супраць Масквы — капаць сабе магілу, пайсьці з Масквою і «аліянтамі» — шукаць сабе вяроўку. Сотні, тысячы, дзесяткі тысяч беларускіх юнакоў шукаюць разьвязкі і… часта яе не знаходзяць ды йдуць, нясьведама зьведзеныя фальшывай прапагандай, насустрач свае гібелі… Дзе ён, той ратунак?! Уратуецца адзін, а сотні гінуць ад сьцякаючае беларускай крывёю рукі акупанта. Народ зьняможаны ўзьнімае вочы да Ўсявышняга. Але ён здаецца сьляпы, глухі й нямы. Ня бачыць і ня чуе. А мо адвярнуўся й ня хоча пачуць голасу таго народу, які калісьці, у далёкім мінулым так геройска бараніў Ягонае Імя і Ягоную Навуку перад татарскай навалай?

Дзе вы, часы слаўных Вялікіх Князёў?!

Дзе вы, Рагвалоды, Усяславы, Вітаўты?!

Дзе вашыя магутныя палкі,што разьбівалі ў пыл стальныя крыжацкія рады, што ўбівалі свой меч у брамы Масквы?

Ці ёсьць яшчэ вашы нашчадкі? Ці жыве яшчэ ваш дух у народзе?

«… На крыві ахвяраў за сьвятыя ідэалы народу вырастае магутнае дрэва…»[10]. Дзе ты, тое магутнае беларускае дрэва? Ці вырасьцеш Ты на гэтай беларускай зямлі, пранікнутай сьлязамі і крывёю?… Хто дасьць на гэта адказ?… Не, не чакай адказу ад нікога, але вер, вер у гэта! Не разважаньні, але вера, не аблічэньні, але вера і толькі вера дасьць табе адказ! Моцная, нязломная вера. Яна мацней за сілу аружжа. Яна пераможа непераможнае, яна асягне недасягальнае!..

Дык верыць! Трэба верыць самому і навучыць верыць іншых. Верыць у нашую праўду, нашу будучыню, у самых сябе. Верыць у ласку Ўсемагутнага, бо яна ёсьць бязьмежнай. Верыць у Беларускі Народ і ягонае прызначэньне. Верыць у васкрошаньне слаўнае мінуўшчыны!..

Камандзер паволі падняў галаву і позірк ягоны лёг на старыя муры наваградзкага замчышча. Чароўна-магутны флюід гісторыі эмануе з гэных муроў. Ён пранікае ў глыбіню беларускае душы, будзіць дзіўныя пачуцьці, улівае незразумелую сілу. Камандзер стаў перад вакном, прыцягаючы да сябе Барыса X. і моцна сьціскаючы яго за плячо, ужо голасна дадаў, нібы канчаючы свае думкі:

— Так, трэба верыць. Вось гэны замак! Гэта сымбаль нашага Народу. Ён ператрываў шмат нападаў, бураў, пажараў, але стаіць і горда глядзіць у неба. Ён магутны, ён велічны, ён непераможны! Ён дачакаецца часоў, калі залунае над Беларусяй бел-чырвона-белы сьцяг. Так і наш народ не памрэ, пакуль будзе горда стаяць і бараніць сваіх ідэалаў…

— Бо ён магутны … Бо ён велічны … непераможны … — паўтарыў, як рэха Барыс X.

— Дыжурны! — ужо бадзёра гукнуў камандзер. — Завесьці нашага новага сябру да мундзіровага.

Барыс X. ня быў ужо больш сумным. У яго загарэліся новыя аганькі. Камандзер з жаўнерам сьціснулі рукі. Так, яны зразумелі адзін другога.

Два дні пазьней, а 8 гадзіне раніцы, калі эскадрон рыхтаваўся да штодзённых заняткаў, перад казармай замітусілася група нямецкіх жандармаў, узброеная стрэльбамі і скарастрэламі, як на выезд на акцыю.

— Aufmachen! — крыкнуў на вартавога, збліжаючыся да галоўнага ўваходу, нямецкі вахтмайтар.

Вартавы спакойна папытаў, чаго ён жадае.

— Неадкладна адчыніць! — пачуў ён у адказ, — я маю загад арыштаваць Барыса X., які паводля дайшоўшых да нас вестак хаваецца ў вашых казармах. Ён нам ведамы, як бальшавіцкі агент, які стаіць на службе чырвоных бандытаў. Адчынеце неадкладна! — крыкнуў ён зноў, грозна паказваючы «машынкай» на дзьверы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих героев
100 великих героев

Книга военного историка и писателя А.В. Шишова посвящена великим героям разных стран и эпох. Хронологические рамки этой популярной энциклопедии — от государств Древнего Востока и античности до начала XX века. (Героям ушедшего столетия можно посвятить отдельный том, и даже не один.) Слово "герой" пришло в наше миропонимание из Древней Греции. Первоначально эллины называли героями легендарных вождей, обитавших на вершине горы Олимп. Позднее этим словом стали называть прославленных в битвах, походах и войнах военачальников и рядовых воинов. Безусловно, всех героев роднит беспримерная доблесть, великая самоотверженность во имя высокой цели, исключительная смелость. Только это позволяет под символом "героизма" поставить воедино Илью Муромца и Александра Македонского, Аттилу и Милоша Обилича, Александра Невского и Жана Ланна, Лакшми-Баи и Христиана Девета, Яна Жижку и Спартака…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука
Адмирал Ее Величества России
Адмирал Ее Величества России

Что есть величие – закономерность или случайность? Вряд ли на этот вопрос можно ответить однозначно. Но разве большинство великих судеб делает не случайный поворот? Какая-нибудь ничего не значащая встреча, мимолетная удача, без которой великий путь так бы и остался просто биографией.И все же есть судьбы, которым путь к величию, кажется, предначертан с рождения. Павел Степанович Нахимов (1802—1855) – из их числа. Конечно, у него были учителя, был великий М. П. Лазарев, под началом которого Нахимов сначала отправился в кругосветное плавание, а затем геройски сражался в битве при Наварине.Но Нахимов шел к своей славе, невзирая на подарки судьбы и ее удары. Например, когда тот же Лазарев охладел к нему и настоял на назначении на пост начальника штаба (а фактически – командующего) Черноморского флота другого, пусть и не менее достойного кандидата – Корнилова. Тогда Нахимов не просто стоически воспринял эту ситуацию, но до последней своей минуты хранил искреннее уважение к памяти Лазарева и Корнилова.Крымская война 1853—1856 гг. была последней «благородной» войной в истории человечества, «войной джентльменов». Во-первых, потому, что враги хоть и оставались врагами, но уважали друг друга. А во-вторых – это была война «идеальных» командиров. Иерархия, звания, прошлые заслуги – все это ничего не значило для Нахимова, когда речь о шла о деле. А делом всей жизни адмирала была защита Отечества…От юности, учебы в Морском корпусе, первых плаваний – до гениальной победы при Синопе и героической обороны Севастополя: о большом пути великого флотоводца рассказывают уникальные документы самого П. С. Нахимова. Дополняют их мемуары соратников Павла Степановича, воспоминания современников знаменитого российского адмирала, фрагменты трудов классиков военной истории – Е. В. Тарле, А. М. Зайончковского, М. И. Богдановича, А. А. Керсновского.Нахимов был фаталистом. Он всегда знал, что придет его время. Что, даже если понадобится сражаться с превосходящим флотом противника,– он будет сражаться и победит. Знал, что именно он должен защищать Севастополь, руководить его обороной, даже не имея поначалу соответствующих на то полномочий. А когда погиб Корнилов и положение Севастополя становилось все более тяжелым, «окружающие Нахимова стали замечать в нем твердое, безмолвное решение, смысл которого был им понятен. С каждым месяцем им становилось все яснее, что этот человек не может и не хочет пережить Севастополь».Так и вышло… В этом – высшая форма величия полководца, которую невозможно изъяснить… Перед ней можно только преклоняться…Электронная публикация материалов жизни и деятельности П. С. Нахимова включает полный текст бумажной книги и избранную часть иллюстративного документального материала. А для истинных ценителей подарочных изданий мы предлагаем классическую книгу. Как и все издания серии «Великие полководцы» книга снабжена подробными историческими и биографическими комментариями; текст сопровождают сотни иллюстраций из российских и зарубежных периодических изданий описываемого времени, с многими из которых современный читатель познакомится впервые. Прекрасная печать, оригинальное оформление, лучшая офсетная бумага – все это делает книги подарочной серии «Великие полководцы» лучшим подарком мужчине на все случаи жизни.

Павел Степанович Нахимов

Биографии и Мемуары / Военное дело / Военная история / История / Военное дело: прочее / Образование и наука