Читаем Жыцьцё пад агнём полностью

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі.

Лявон Юрэвіч

История18+



Прадмова ад імя фундацыі Архэ

Рэканструкцыя нацыянальнай традыцыi немагчымая без усьведамленьня таго, якую ролю ў гісторыі Беларусі адыгрыла традыцыя супраціву. Таму выбар назвы для кніжнай сэрыі нашай фундацыі — архіў нацыянальнага супраціву — не выпадковы: ён пакліканы быць беспамылковым індыкатарам таго, для чаго яна задумвалася і была прызначана. А прызначэньне яе можна ў агульных рысах акрэсьліць наступным чынам: быць рэзэрвуарам нацыянальна арыентаванай веды перадусім для сьцьвярджэньня нацыянальна беларускіх вартасьцяў.

Рашэньне выдрукаваць кнігу вядомага дасьледніка беларускай эміграцыі зь Ню Ёрку Лявона Юрэвіча першай у нашай кніжнай сэрыі таксама, безумоўна, было не выпадковым. Пільная ўвага да мінуўшчыны ўвогуле зьяўляецца характэрнай адзнакай беларускай рэчаіснасьці канца XX ст. Асэнсаваньне нярэдка трагічных пэрыпэтый сталеньня нацыянальнага руху дапамагае нам у каламутным віры сёньняшніх дзён ня страціць тыя адвечныя арыентыры, якімі зьяўляюцца такія прагандаваныя нашымі папярэднікамі — беларускімі адраджэнцамі першай паловы стагодзьдзя — вартасьці, як незалежнасьць, бацькаўшчына, вернасьць роднай мове.

Вялікай перавагай дадзенага выданьня зьяўляецца тое, што яго ўкладальнік не імкнецца прыхарошваць рэальныя падзеі, дадаваць ім саладжавасьці і непраўдападобнасьці. Сапраўды, беларускія патрыёты падчас крывавага сутыкненьня дзьвюх таталітарных сыстэм у нашай частцы Эўропы апыналіся часам перад няпростым этыка-маральным выбарам — і кожны непрадуманы крок у гэткіх варунках мог аказацца апошнім… Сытуацыя знаходжаньня «паміж молатам і кавадлам» дыктавала сваю адзіна магчымую лінію паводзін, свае нікім ня пісаныя законы, адэкватна расчытаць якія якраз і належыцца нам — людзям, якія зьвязваюць сваю будучыню толькі зь Беларусяй.

Часавая мяжа, праведзеная аўтарам у першай частцы «Згадкі», у пэўнай ступені сымбалічная: яна, з аднаго боку, уцэнтравана на галоўны катаклізм XX ст. — Другую Сусьветную Вайну, і, з другога, зьмяшчае ў сабе напамін аб нечым большым: што такія чалавечыя якасьці й пачуцьці, як дабрыня, спагада, узаемавыручка, зычлівасьць не падуладныя нават самым жудасным выпрабаваньням. Дзейсным сродкам індывідуалізацыі апісваных падзеяў, што надае ім непаўторны калярыт асабістага перажываньня, выступае і абраная ў «Згадках» форма нарацыі ад першай асобы. Дзякуючы ёй мы трапляем у своеасаблівы аўтарскі сьвет, які вымалёўвае чалавечая памяць пры дапамозе свайго адмысловага інструмэнтару: паўтлустых мазкоў, амаль нябачных штрыхоў, выяўленьня падзеі буйным плянам або яе майстэрскага замоўчваньня, перасоўваньня на задні плян ці проста затушоўваньня.

З такім прынцыпам падачы матар’ялу рэзка кантрастуе другая частка выданьня «Дакумэнты», якая прэтэндуе на навуковасьць ці, прынамсі, на большы аб’ектывізм. Гэта па сутнасьці збор раней не даступных беларускаму чытачу на Бацькаўшчыне дакумэнтальных сьведчаньняў, якія глыбей разьвіваюць тэму беларускага нацыянальнага супраціву, надаючы ёй часам нават нечаканае гучаньне (напрыклад, упершыню друкуюцца захавалыя дагэтуль толькі ў рукапісе песьні Першага Беларускага Штурмовага Зьвязу). Разам з тым, і прадстаўленыя гэтта матар'ялы тысяччу ніцяў зьвязаныя з галоўнай постацьцю кнігі — беларускім военачальнікам і палітычным дзеячом Барысом Рагулем.

І яшчэ адна рэч, якую немагчыма абысьці ўвагай. Гэта тая мясьціна, дзе пераважна адбываецца дзеяньне — Наваградчына, сэрца зямлі беларускай, калыска нашай дзяржаўнасьці, якая дала нашай радзіме і ўсяму сьвету гэтулькі славутых сыноў. Кніга ажно поўніцца маляўнічымі драбніцамі наваградзкіх краявідаў — во руіны наваградзкага замчышча, а во пекныя акалічныя вёсачкі з сваімі грудамі і ўзгоркамі.

Называючы спробы нацыянальнага будаўніцтва ў часе Другой Сусьветнай Вайны нягледзячы і, больш таго, нават насуперак самым неспрыяльным варункам калябарацыяй зь нямецкімі нацыстамі, цяперашнія нашчадкі сталінскіх катаў, далакопы беларускай дзяржаўнасьці бачаць шанец знайсьці апраўданьне сваёй антыбеларускай дзейнасьці. За ўсімі гэтымі спэкуляцыямі і рыторыкай бачыцца ненажэрнае мурло расійскага шавінізму, яго амбіцыя і надалей сілкаваць беларускую гістарычную навуку сваімі імпэрскімі стэрэатыпамі і ідэалягемамі. Пакласьці гэтаму канец можна толькі выявіўшы ўсю праўду пра тую ці іншую гістарычную эпоху. Дык усё ж такі што дзеялася ў Беларусі падчас Другой Сусьветнай Вайны? — на гэтае і іншыя пытаньні чытачы кнігі знойдуць адказы на яе старонках.

Валерка Булгакаў


Прадмова

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих героев
100 великих героев

Книга военного историка и писателя А.В. Шишова посвящена великим героям разных стран и эпох. Хронологические рамки этой популярной энциклопедии — от государств Древнего Востока и античности до начала XX века. (Героям ушедшего столетия можно посвятить отдельный том, и даже не один.) Слово "герой" пришло в наше миропонимание из Древней Греции. Первоначально эллины называли героями легендарных вождей, обитавших на вершине горы Олимп. Позднее этим словом стали называть прославленных в битвах, походах и войнах военачальников и рядовых воинов. Безусловно, всех героев роднит беспримерная доблесть, великая самоотверженность во имя высокой цели, исключительная смелость. Только это позволяет под символом "героизма" поставить воедино Илью Муромца и Александра Македонского, Аттилу и Милоша Обилича, Александра Невского и Жана Ланна, Лакшми-Баи и Христиана Девета, Яна Жижку и Спартака…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука
Адмирал Ее Величества России
Адмирал Ее Величества России

Что есть величие – закономерность или случайность? Вряд ли на этот вопрос можно ответить однозначно. Но разве большинство великих судеб делает не случайный поворот? Какая-нибудь ничего не значащая встреча, мимолетная удача, без которой великий путь так бы и остался просто биографией.И все же есть судьбы, которым путь к величию, кажется, предначертан с рождения. Павел Степанович Нахимов (1802—1855) – из их числа. Конечно, у него были учителя, был великий М. П. Лазарев, под началом которого Нахимов сначала отправился в кругосветное плавание, а затем геройски сражался в битве при Наварине.Но Нахимов шел к своей славе, невзирая на подарки судьбы и ее удары. Например, когда тот же Лазарев охладел к нему и настоял на назначении на пост начальника штаба (а фактически – командующего) Черноморского флота другого, пусть и не менее достойного кандидата – Корнилова. Тогда Нахимов не просто стоически воспринял эту ситуацию, но до последней своей минуты хранил искреннее уважение к памяти Лазарева и Корнилова.Крымская война 1853—1856 гг. была последней «благородной» войной в истории человечества, «войной джентльменов». Во-первых, потому, что враги хоть и оставались врагами, но уважали друг друга. А во-вторых – это была война «идеальных» командиров. Иерархия, звания, прошлые заслуги – все это ничего не значило для Нахимова, когда речь о шла о деле. А делом всей жизни адмирала была защита Отечества…От юности, учебы в Морском корпусе, первых плаваний – до гениальной победы при Синопе и героической обороны Севастополя: о большом пути великого флотоводца рассказывают уникальные документы самого П. С. Нахимова. Дополняют их мемуары соратников Павла Степановича, воспоминания современников знаменитого российского адмирала, фрагменты трудов классиков военной истории – Е. В. Тарле, А. М. Зайончковского, М. И. Богдановича, А. А. Керсновского.Нахимов был фаталистом. Он всегда знал, что придет его время. Что, даже если понадобится сражаться с превосходящим флотом противника,– он будет сражаться и победит. Знал, что именно он должен защищать Севастополь, руководить его обороной, даже не имея поначалу соответствующих на то полномочий. А когда погиб Корнилов и положение Севастополя становилось все более тяжелым, «окружающие Нахимова стали замечать в нем твердое, безмолвное решение, смысл которого был им понятен. С каждым месяцем им становилось все яснее, что этот человек не может и не хочет пережить Севастополь».Так и вышло… В этом – высшая форма величия полководца, которую невозможно изъяснить… Перед ней можно только преклоняться…Электронная публикация материалов жизни и деятельности П. С. Нахимова включает полный текст бумажной книги и избранную часть иллюстративного документального материала. А для истинных ценителей подарочных изданий мы предлагаем классическую книгу. Как и все издания серии «Великие полководцы» книга снабжена подробными историческими и биографическими комментариями; текст сопровождают сотни иллюстраций из российских и зарубежных периодических изданий описываемого времени, с многими из которых современный читатель познакомится впервые. Прекрасная печать, оригинальное оформление, лучшая офсетная бумага – все это делает книги подарочной серии «Великие полководцы» лучшим подарком мужчине на все случаи жизни.

Павел Степанович Нахимов

Биографии и Мемуары / Военное дело / Военная история / История / Военное дело: прочее / Образование и наука