Читаем Жыцьцё пад агнём полностью

 На той самай вуліцы, дзе знаходзіліся казармы, крыху далей на краю гораду, жыла група полек, да якіх адчувалі нейкі асаблівы сэнтымэнт адкормленыя беларускім салам нямецкія жандармы. Калі ўжо горад засынаў і на вуліцу не паказваўся ніхто, шануючы сваю галаву, яны, як духі начныя, ехалі да ўспомненых дзяўчат, каб там пацешыцца моцай іхнай самагонкі ды рэлятыўнай якасьці чарам іхных целаў. Гэтыя начныя «шпацыргангі» адбываліся штодня на вачох вартавога эскадрону. Вось у адну марозную ноч, калі расслабленыя п’янствам жандармы вярталіся дамоў, выскаквае спад брамы казармаў двух вартавых з стрэльбамі напагатове:

— Стой! Лягай! — прарэзаў начную цішьшю звонкі голас падахвіцэра Д., ведамага із сваіх асаблівых «сымпатыяў» да немцаў.

— Halt! Hinlegen! — паўтарыў ён яшчэ грозьнейшым голасам.

— Hier deutsche Qendarmen! — адазваўся адзін зь іх, відаць больш цьвярозы.

— Hinlegen oder ich schiesse! — ужо голасам, не пакідаючым ніякага сумніву ў сур’ёзнасьці ягоных намераў, зароў Д.

Як адкормленыя парсюкі, п’яныя жандармы паскочваліся ў сьнег, а спалоханы конь паймчаўся з пустымі санямі. Адзін з жандармаў прабаваў нешта выясьняць, але вострае «Маўчаць! Нікс фэрштэен» змусіла яго ўспакоіцца і церпяліва чакаць зьмены вартавых, каб магчы гутарыць з камандзерам варты. Пасьля блізу гадзіны прывялі працьверазеўшых жандармаў на старожню.

— Дакуманты! — папрасіў ужо больш ветліва Д. Яны неахвотна выцягнулі свае паперы. Прыгледзеўшыся бліжэй паперам, Д. заявіў пратэктарскім голасам: — Nicht Partisanen. Gute Кегlе. Geht nach Hause aber lieber nie mehr hier vorbeifahren[8].

Камандзер, слухаючы на наступны дзень расказу Д. аб начным выдарэньні, ня мог не заліцца шчырым сьмехам. Зразумела, не абыйшлося бяз вострай дыскусыі з акруговым начальнікам жандармэрыі. Інцыдэнт аднак апраўдваўся пільнасьцяй беларускага жаўнера ў выкананьні сваіх абавязкаў. Тым больш, што здараліся выпадкі, калі партызаны, перапрануўшыся ў нямецкія ўніформы, уяжджалі ў горад. На гэты аргумант цяжка знайсьці адказ, але гэтае дробнае выдарэньне завайстрыла яшчэ больш суадносіны зь мясцовымі нямецкімі ўладамі.


 З кажным днём усё больш узрастаў давер наваградчан да свайго эскадрону. Ён стаўся для іх сымбалем беларускага войска. Сяляне не хаваліся па гумнах пры ўваходзе ў вёску жаўнераў эскадрону, як гэта яны рабілі, калі набліжалася нямецкая жандармэрыя. Беларускі жаўнер, замест рабаваць свайго селяніна, прыносіў дзецям цукеркі, а іхных бацькоў частаваў цыгарэтай. Паволі прывыклі жыхары наваградзкае акругі адрозьніваць сваіх ад чужых. Бел-чырвона-белы сьцяжок на патках каўняра — гэта свае, родныя дзеці, якія ня крыўду, а пацяшэньне й апеку нясуць. Эскадрон стаўся асяродкам, куды зьвярталіся вакольныя сяляне з жалямі на паліцыю й немцаў, просьбамі аб дапамозе пры палагоджаньні нейкай справы ў камісарыяце, ці нат з чыста прыватнымі справамі, як спрэчкі між суседзямі або, як гэта раз здарылася, у сямейных справах, калі муж у спрэчцы з сваёй жонкай ужыў «фізычны аргумант». Але ня толькі фізычнай і духовай апорай быў эскадрон для Наваградзкае акругі. Ен стаўся прыпынішчам для ўсіх тых, хто шукаў ратунку ад бальшавіцкага ці нямецкага прасьледу. Наступны выпадак зьяўляецца адным з найбольш яскрава насьвятляючых гэты бок.

...коратка кінуў ён у бок юнака, аб якім ужо меў кароткія інфармацыі ад дыжурнага. Калі-ж дзьверы канцылярыі зачыніліся за імі: — У чьш справа? Гаварэце сьмела! — дакінуў ён.

Юнак глянуў зь недаверам у бок пісара, пасьля паволі перавёў позірк на дыжурнага, што стаяў за ім. Камандзер зразумеў адразу.

— Пакіньце нас самых!

Пісар з дыжурным выйшлі з канцылярыі. Пасьля аднак для нас аднаго дня зьяўляецца ў казармы эскадрону малады хлапец гадоў васемнаццаці. На маладым ягоным твары адбіліся страх, змучаньне й некалькі нявыспаных начэй. Цёмна-карыя вочы шырака глядзяць на акружаючых яго жаўнераў. Ён напамінаў прасьледаванага дзікага казла, які пажадліва хапае паветра й шукае безнадзейна ратунку ад перасьледуючых яго гончых сабак.

— Хачу бачыць камандзера эскадрону, — зьвярнуўся ён нарэшце да жаўнераў, і пасьля пэўнага перапынку дадаў, не пакідаючым ніякага сумніву ў пільнасьці справы голасам: — вельмі пільна, гэта пытаньне майго жыцьця.

Дыжурны затэлефанаваў камандзеру. Празь некалькі хвілінаў, якія напэўна прыбыламу юнаку здаліся вякамі, пачуўся тупат каня ў галёпе і ў наступны момант дзьверы старожкі шырака адчыніліся. Камандзер ужо быў тут.

— Заходзьце ў канцылярыю, — ня было сакрэтам, што адбылося за зачыненымі дзьвярыма.

Камандзер, частуючы прыбылага цыгарэтай, зьвярнуўся да яго больш лагодным голасам, запрашаючы расказаць спакойна аб тым, што яго сюды прывяло.

Малады хлапец быў Барыс X. зь Дзятлава. Бацька ягоны быў адміністратарам дзятлаўскага маёнтку. Пэўнага дня палякі зьвярнуліся да яго з просьбай, каб той пастараўся ўладзіць трох палякаў на працу ў маёнтку. Паколькі аднак усе месцы былі занятыя, ён адмовіўся. Палякі пачалі дамагацца звальненьня беларусаў, каб на іх месца ўзяць палякаў. Ен адмовіўся зноў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих героев
100 великих героев

Книга военного историка и писателя А.В. Шишова посвящена великим героям разных стран и эпох. Хронологические рамки этой популярной энциклопедии — от государств Древнего Востока и античности до начала XX века. (Героям ушедшего столетия можно посвятить отдельный том, и даже не один.) Слово "герой" пришло в наше миропонимание из Древней Греции. Первоначально эллины называли героями легендарных вождей, обитавших на вершине горы Олимп. Позднее этим словом стали называть прославленных в битвах, походах и войнах военачальников и рядовых воинов. Безусловно, всех героев роднит беспримерная доблесть, великая самоотверженность во имя высокой цели, исключительная смелость. Только это позволяет под символом "героизма" поставить воедино Илью Муромца и Александра Македонского, Аттилу и Милоша Обилича, Александра Невского и Жана Ланна, Лакшми-Баи и Христиана Девета, Яна Жижку и Спартака…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука
Адмирал Ее Величества России
Адмирал Ее Величества России

Что есть величие – закономерность или случайность? Вряд ли на этот вопрос можно ответить однозначно. Но разве большинство великих судеб делает не случайный поворот? Какая-нибудь ничего не значащая встреча, мимолетная удача, без которой великий путь так бы и остался просто биографией.И все же есть судьбы, которым путь к величию, кажется, предначертан с рождения. Павел Степанович Нахимов (1802—1855) – из их числа. Конечно, у него были учителя, был великий М. П. Лазарев, под началом которого Нахимов сначала отправился в кругосветное плавание, а затем геройски сражался в битве при Наварине.Но Нахимов шел к своей славе, невзирая на подарки судьбы и ее удары. Например, когда тот же Лазарев охладел к нему и настоял на назначении на пост начальника штаба (а фактически – командующего) Черноморского флота другого, пусть и не менее достойного кандидата – Корнилова. Тогда Нахимов не просто стоически воспринял эту ситуацию, но до последней своей минуты хранил искреннее уважение к памяти Лазарева и Корнилова.Крымская война 1853—1856 гг. была последней «благородной» войной в истории человечества, «войной джентльменов». Во-первых, потому, что враги хоть и оставались врагами, но уважали друг друга. А во-вторых – это была война «идеальных» командиров. Иерархия, звания, прошлые заслуги – все это ничего не значило для Нахимова, когда речь о шла о деле. А делом всей жизни адмирала была защита Отечества…От юности, учебы в Морском корпусе, первых плаваний – до гениальной победы при Синопе и героической обороны Севастополя: о большом пути великого флотоводца рассказывают уникальные документы самого П. С. Нахимова. Дополняют их мемуары соратников Павла Степановича, воспоминания современников знаменитого российского адмирала, фрагменты трудов классиков военной истории – Е. В. Тарле, А. М. Зайончковского, М. И. Богдановича, А. А. Керсновского.Нахимов был фаталистом. Он всегда знал, что придет его время. Что, даже если понадобится сражаться с превосходящим флотом противника,– он будет сражаться и победит. Знал, что именно он должен защищать Севастополь, руководить его обороной, даже не имея поначалу соответствующих на то полномочий. А когда погиб Корнилов и положение Севастополя становилось все более тяжелым, «окружающие Нахимова стали замечать в нем твердое, безмолвное решение, смысл которого был им понятен. С каждым месяцем им становилось все яснее, что этот человек не может и не хочет пережить Севастополь».Так и вышло… В этом – высшая форма величия полководца, которую невозможно изъяснить… Перед ней можно только преклоняться…Электронная публикация материалов жизни и деятельности П. С. Нахимова включает полный текст бумажной книги и избранную часть иллюстративного документального материала. А для истинных ценителей подарочных изданий мы предлагаем классическую книгу. Как и все издания серии «Великие полководцы» книга снабжена подробными историческими и биографическими комментариями; текст сопровождают сотни иллюстраций из российских и зарубежных периодических изданий описываемого времени, с многими из которых современный читатель познакомится впервые. Прекрасная печать, оригинальное оформление, лучшая офсетная бумага – все это делает книги подарочной серии «Великие полководцы» лучшим подарком мужчине на все случаи жизни.

Павел Степанович Нахимов

Биографии и Мемуары / Военное дело / Военная история / История / Военное дело: прочее / Образование и наука