Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Дасціпна!.. – сыкнуў пан Лісецкі. – Мая лысіна, калі яе хто і бачыць, дык гэта толькі сумная спадчыннасць, а панская сівізна і бурклівы характар – гэта ўжо адзнакі старасці, якую… хацеў бы я шанаваць.

У краму ўвайшоў першы пакупнік: кабеціна ў салопе і хустцы на галаве, якая пажадала медную плявальніцу… Пан Ігнацы пакланіўся ёй вельмі нізка і прапанаваў крэсла, а пан Лісецкі на хвіліну знік за шафамі і ўручыў пакупніцы поўным годнасці жэстам жаданую рэч. Потым ён напісаў кошт плявальніцы на квітку, падаў яго праз плячо Жэцкаму і пайшоў за прылавак з выглядам банкіра, які ахвяраваў на дабрачыннасць некалькі тысяч рублёў.

Спрэчка пра сівізну і лысіну была спынена.

Толькі каля дзявятае ўвайшоў, а дакладней, уварваўся ў краму пан Мрачэўскі, бялявы прыгажун дваццаці з нечым гадоў з вачыма, як зоркі, вуснамі, як каралі, вусікамі, як атручаныя штылеты. Ён убег, цягнучы за сабою ад парогу духмяную хвалю, і гучна загаманіў:

– Слова гонару, ужо, мусіць, палова на дзясятую. Я ветрагон, я абібок, ну, нягоднік я, але што рабіць, калі маці ў мяне захварэла, і мусіў я шукаць лекара. Быў у шасцярых…

– Ці не ў тых, якім носіш, пан, нэсэсэры? – запытаўся Лісецкі.

– Нэсэсэры?.. Не. Наш доктар не прыняў бы нават шпількі. Шляхетны чалавек… Праўда, пане Жэцкі, што ўжо палова на дзясятую? Спыніўся мой гадзіннік.

– Зараз будзе дзя-вя-та-я... – адказаў з асаблівым націскам пан Ігнацы.

– Толькі дзявятая?.. Ну хто б падумаў! А я ж планаваў, што прыйду сёння ў краму першы, раней за пана Клейна…

– Каб сысці яшчэ да васьмі, – заўважыў пан Лісецкі.

Мрачэўскі ўтаропіўся на яго сваімі блакітнымі вачыма, у якіх намалявалася невымоўнае здзіўленне.

– Адкуль пан ведае?.. – прамовіў ён. – Ну, слова гонару, гэты чалавек валодае прарочымі здольнасцямі! Якраз сёння, слова гонару… мушу быць у горадзе яшчэ да пачатку сёмае, хоць памры, хоць звальняйся…

– Няхай пан з гэтага і пачне, – выбухнуў Жэцкі, – і будзе пан вольны яшчэ да адзінаццатае, нават у гэтую ж хвіліну, пане Мрачэўскі. Пан павінны быць графам, а не крамнікам, і я дзіўлюся, чаму пан адразу не абраў сабе такую прафесію. Тады б заўсёды ставала часу, пане Мрачэўскі. Анягож!

– Ну, але ж і пан у ягоныя гады лётаў за спаднічкамі, – азваўся Лісецкі. – Нашто ўжо тут мараль чытаць.

– Ніколі не лётаў! – крыкнуў Жэцкі і грукнуў кулаком па канторцы.

– Хоць раз прагаварыўся, што ўсё жыццё быў недарэкам, – прамармытаў Лісецкі ў бок Клейна, які ўсміхнуўся, надта высока падымаючы бровы.

У краму ўвайшоў другі пакупнік і пажадаў галёшы. Да яго падскочыў Мрачэўскі.

– Галёшыкі жадае шаноўны пан? Які памер, можна запытацца? Ага, шаноўны пан, відаць, не памятае! Не ў кожнага стае часу думаць пра памер уласных галёшаў, гэта ўжо наш клопат. Шаноўны пан дазволіць памераць?.. Няхай шаноўны пан зробіць ласку прысесці на зэдлік. Павел! Прынясі ручнік, здымі пану галёшы і вытры абутак…

Убег Павел з анучаю і кінуўся пакупніку ў ногі.

– Але ж, пане, але ж перапрашаю!.. – апраўдваўся ачмурэлы пакупнік.

– Калі ласка, – сакатаў Мрачэўскі, – гэта наш абавязак. Здаецца, гэтыя будуць якраз, – казаў ён, падаючы пару счэпленых ніткаю галёшаў. – Дасканала. Выглядаюць цудоўна. У шаноўнага пана такая дасканалая нага, што з памерам ніяк не памылішся. Шаноўны пан жадае, пэўна, літаркі. Якія мусяць быць літаркі?..

– L. P., – буркнуў пакупнік, адчуваючы, што топіцца ў хуткай плыні красамоўства ветлівага крамніка.

– Пане Лісецкі, пане Клейн, прымацуйце, зрабіце ласку, літаркі. Шаноўны пан загадае спакаваць старыя галёшы? Павел! Паабцірай галёшы і закруці ў бібулу. А можа шаноўны пан не жадае цягаць за сабою непатрэбшчыну? Павел, кінь галёшы ў скрыню… Плаціць два рублі пяцьдзясят капеек15… Галёшы з літаркамі ніхто шаноўнаму пану не падменіць, бо прыкра было б знайсці замест новага тавару дзіравыя зноскі… Два рублі пяцьдзясят капеек у касу з гэтым квітком. Пане касір, пяцьдзясят капеек рэшты шаноўнаму пану.

Перш чым пакупнік ачомаўся, ён быў абуты ў галёшы, атрымаў рэшту і з нізкімі паклонамі выпраўлены за дзверы. Пакупнік пастаяў з хвіліну на вуліцы, няўцямна пазіраючы ў шыбу, з-за якое Мрачэўскі адорваў яго салодкімі ўсмешкамі ды гарачымі позіркамі. Нарэшце махнуў рукою і пайшоў далей, разважаючы, відаць, што ў іншай краме за галёшы без літарак заплаціў бы дзесяць злотых16.

Пан Ігнацы павярнуўся да Лісецкага і пахітаў галавою, паказваючы сваё здзіўленне і захапленне. Мрачэўскі, які краем вока заўважыў гэта, падбег да Лісецкага і гучна зашаптаў таму:

– Няхай пан зірне толькі, ці ж стары наш не падобны ў профіль да Напалеона ІІІ?17 Нос... вус... гішпанка…

– Да Напалеона, калі той пакутаваў ад каменя ў нырках, – адказаў Лісецкі.

На гэты досціп пан Ігнацы закапыліў губу. Мрачэўскі ўвечары быў адпушчаны раней за сёмую, а назаўтра ў прыватным дзённіку Жэцкага з’явілася прысвечаная яму нататка: “Быў на «Гугенотах»18 у восьмым радзе партэра з нейкаю Матыльдаю…???”

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза