Читаем Жыцьцё пад агнём полностью

Наступнай ноччу бамбілі праз кожныя пятнаццаць хвілінаў. На досьвітку ўвайшоў ахоўнік і загадаў усім выйсьці. Няўжо нас расстраляюць? Нас вывелі ў двор астрога, а потым — на вуліцы Менску. Горад гарэў. Некалькі будынкаў непадалёк ад турмы былі разбураныя. Як толькі мы выйшлі за межы астрога, мы пабачылі яшчэ адну калёну зьняволеных — недзе каля дзесяці тысячаў чалавек.

Зь неба пачуўся жахлівы віск, і нехта закрычаў, каб усе паляглі на зямлю, бо зараз немцы будуць бамбіць вуліцы. Над намі праляцелі самалёты й паскідалі бомбаў у розных накірунках. Я падпільнаваў магчымасьць прыстаць да іншага натоўпу зьняволеных і забіўся глыбока між імі. Недзе праз паўгадзіны ахоўнік загадаў усім замаўчаць, і нехта з гучнагаварыцелем закрычаў, што зьняволеныя з «амерыканкі» мусяць выйсьці, інакш іх расстраляюць. Я сказаў самому сабе, што змагу выжыць, толькі калі застануся ў новым натоўпе, што й зрабіў.

Мы павольна пайшлі калёнай ва ўсходнім накірунку — да мястэчка Чэрвень, якое знаходзілася кілямэтрах у шасьцідзесяці ад Менску. Калі мы йшлі, я зразумеў, што такое «бліцкрыг». Чырвоная Армія не была падрыхтаванай да вайны й адступала ў беспарадку. Калі я ўпершыню пабачыў нямецкія танкі, яны знаходзіліся ў савецкім тыле. Фронту не йснавала.

Была сонечная летняя раніца — яшчэ ніякай сьпякоты й лёгкі ветрык. Як гэта цудоўна — дыхаць сьвежым паветрам! Мяне трымалі ў камеры каля шасьці месяцаў. Мне не дазволілі рабіць гімнастыку ў двары, і я пакідаў камеру, толькі калі хадзіў на допыты. Нарэсьце я выйшаў з турмы!

Калёна, якая расьцягнулася на некалькі кілямэтраў, павольна рухался наперад з ахоўнікамі справа й зьлева. Рабілася ўсё цяплей, нават горача. Раптам нам усім загадалі збочыцць з дарогі, каб адпачыць. Праз колькі часу мы рушылі йзноў. Слабейшым загадалі застацца пры дарозе, а потым расстралялі, калі іх мінула калёна. Вось тады я парадаваўся, што рабіў зарадку. Нягледзячы на вадкасьць у лёгкім, я працягваў ісьці. Я трымаўся калёны, каб мяне не забілі пры дарозе. Раптам я зразумеў сваю памылку: на мне было паліто, якое маці падарыла мне на Ражаство — з футраным каўнерам, а гэта адрозьнівала мяне ад астатніх. Да мяне падышоў ахоўнік і спытаўся, ці не з «амерыканкі» я. Я адмоўна пакруціў галавой, але ён сказаў, што пазнаў мяне й загадаў мне збочыць з дарогі. Мы чакалі, пакуль калёна пройдзе, але, дзякаваць Богу, нешта іншае адзьцягнула ўвагу ахоўніка, і ён кінуў мяне. Я хуценька ўціснуўся ў калёну.

Нарэсьце, мы прыйшлі ў чэрвеньскую турму, і нас пастроілі ў двары. Тамака не хапала месца для такой колькасьці людзей. Камісар КГБ аб’явіў у гучнагаварыцель, што зараз усіх правераць пайменна й адпаведна са злачынствамі, у якіх іх абвінавачваюць. Паколькі я бачыў, як адступае Чырвоная Армія, я ня мог паверыць, што ў аховы меюцца з сабой нейкія дакументы на зьняволеных.

У двары пасьпешліва паставілі стол, і за яго селі тры гэбісты. Усе павінны былі падыходзіць да іх, казаць імя й злачынства. Мой сябар, інжынер з камеры сьмертнікаў, спытаўся, што я зьбіраюся рабіць. Я адказаў, што яны ня могуць ведаць, у чым нас абвінавачваюць. Я папярэдзіў яго, што ён мусіць маніць, што заўгодна: што ён вор, злачынца, але толькі не шпіён і контррэвалюцыянер. Інжынер баяўся, што гэбісты могуць знайсьці ягонае ймя. Я адказаў, што мы не павінны ні ў чым прызнавацца, каб паспрабаваць унікнуць сьмерці. Ён не адказаў. Ён быў бледным і дрыжэў. Ягоныя валасы былі зусім сівыя, і здавалася, што яны яшчэ больш пасівелі за два тыдні ў камеры сьмертнікаў. Я ня мог больш нічога параіць яму. Сам я цьвёрда вырашыў не здавацца, бо быў упэўнены, што ахоўнікі ня змогуць праверыць, хто я такі.

Адзін за адным мы пасоўваліся да стала. Я стараўся падслухаць, што кажуць астатнія. Нас падзялілі на дзьве групы. Адна складалася з тых, каго абвінавачвалі ў шпіянажы й контррэвалюцыйнай дзейнасьці. Іх адводзілі да турэмнай сьцяны й моцна ахоўвалі. Другая — з тых, каго абвінавачвалі ў злачынствах меншай цяжкасьці. Да вечара каля сьцяны назьбіралася недзе тысяча сто чалавек.

Надышла мая чарга. Я выдумаў сабе ймя. У мяне спыталіся, у чым мяне абвінавачваюць. Я сказаў, што ня ведаю. Што мне загадалі нарубіць столькі й столькі кубічных мэтраў, але я хварэў і ня здолеў выканаць заданьня. За гэна мяне, быццам бы, і адправілі ў турму. Я ўжываў простыя сялянскія выразы й зрабіў выгляд, што дурнаваты. Я й сапраўды па-дурному выглядаў: худы, абцягнены жоўтай скурай, крыху абпаленай на сонцы. Мяне накіравалі ў натоўп, які ахоўваўся ня надта моцна. Пасьля мяне йшоў інжынер. Ня ведаю, што ён сказаў, але яго адправілі ў групу ля сьцяны. Я стаміўся й прысеў адпачыць на сонцы й сьвежым паветры. Неба было чыстым і мірным, і я разважаў, што нас чакае.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих героев
100 великих героев

Книга военного историка и писателя А.В. Шишова посвящена великим героям разных стран и эпох. Хронологические рамки этой популярной энциклопедии — от государств Древнего Востока и античности до начала XX века. (Героям ушедшего столетия можно посвятить отдельный том, и даже не один.) Слово "герой" пришло в наше миропонимание из Древней Греции. Первоначально эллины называли героями легендарных вождей, обитавших на вершине горы Олимп. Позднее этим словом стали называть прославленных в битвах, походах и войнах военачальников и рядовых воинов. Безусловно, всех героев роднит беспримерная доблесть, великая самоотверженность во имя высокой цели, исключительная смелость. Только это позволяет под символом "героизма" поставить воедино Илью Муромца и Александра Македонского, Аттилу и Милоша Обилича, Александра Невского и Жана Ланна, Лакшми-Баи и Христиана Девета, Яна Жижку и Спартака…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука
Адмирал Ее Величества России
Адмирал Ее Величества России

Что есть величие – закономерность или случайность? Вряд ли на этот вопрос можно ответить однозначно. Но разве большинство великих судеб делает не случайный поворот? Какая-нибудь ничего не значащая встреча, мимолетная удача, без которой великий путь так бы и остался просто биографией.И все же есть судьбы, которым путь к величию, кажется, предначертан с рождения. Павел Степанович Нахимов (1802—1855) – из их числа. Конечно, у него были учителя, был великий М. П. Лазарев, под началом которого Нахимов сначала отправился в кругосветное плавание, а затем геройски сражался в битве при Наварине.Но Нахимов шел к своей славе, невзирая на подарки судьбы и ее удары. Например, когда тот же Лазарев охладел к нему и настоял на назначении на пост начальника штаба (а фактически – командующего) Черноморского флота другого, пусть и не менее достойного кандидата – Корнилова. Тогда Нахимов не просто стоически воспринял эту ситуацию, но до последней своей минуты хранил искреннее уважение к памяти Лазарева и Корнилова.Крымская война 1853—1856 гг. была последней «благородной» войной в истории человечества, «войной джентльменов». Во-первых, потому, что враги хоть и оставались врагами, но уважали друг друга. А во-вторых – это была война «идеальных» командиров. Иерархия, звания, прошлые заслуги – все это ничего не значило для Нахимова, когда речь о шла о деле. А делом всей жизни адмирала была защита Отечества…От юности, учебы в Морском корпусе, первых плаваний – до гениальной победы при Синопе и героической обороны Севастополя: о большом пути великого флотоводца рассказывают уникальные документы самого П. С. Нахимова. Дополняют их мемуары соратников Павла Степановича, воспоминания современников знаменитого российского адмирала, фрагменты трудов классиков военной истории – Е. В. Тарле, А. М. Зайончковского, М. И. Богдановича, А. А. Керсновского.Нахимов был фаталистом. Он всегда знал, что придет его время. Что, даже если понадобится сражаться с превосходящим флотом противника,– он будет сражаться и победит. Знал, что именно он должен защищать Севастополь, руководить его обороной, даже не имея поначалу соответствующих на то полномочий. А когда погиб Корнилов и положение Севастополя становилось все более тяжелым, «окружающие Нахимова стали замечать в нем твердое, безмолвное решение, смысл которого был им понятен. С каждым месяцем им становилось все яснее, что этот человек не может и не хочет пережить Севастополь».Так и вышло… В этом – высшая форма величия полководца, которую невозможно изъяснить… Перед ней можно только преклоняться…Электронная публикация материалов жизни и деятельности П. С. Нахимова включает полный текст бумажной книги и избранную часть иллюстративного документального материала. А для истинных ценителей подарочных изданий мы предлагаем классическую книгу. Как и все издания серии «Великие полководцы» книга снабжена подробными историческими и биографическими комментариями; текст сопровождают сотни иллюстраций из российских и зарубежных периодических изданий описываемого времени, с многими из которых современный читатель познакомится впервые. Прекрасная печать, оригинальное оформление, лучшая офсетная бумага – все это делает книги подарочной серии «Великие полководцы» лучшим подарком мужчине на все случаи жизни.

Павел Степанович Нахимов

Биографии и Мемуары / Военное дело / Военная история / История / Военное дело: прочее / Образование и наука