Читаем Жыцьцё пад агнём полностью

Незадоўга перад Ражаством 1940 году я наведаў свайго стрыечнага брата Вальтэра, сына цёткі Любы. Я на лыжах пайшоў да яго ў лес, дзе Вальтэр служыў лясьнічым. Гэна было вельмі ціхае месца, і я прабавіў там шмат часу за размовамі пра маё мінулае, маю будучыню й пляны майго брата. Ён быў сьціплым чалавекам, безь ніякіх асаблівых памкненьняў. Вальтэр скончыў польскую гімназію, вучыўся ў Варшаве, здаецца, на ветэрынара. Але ён сышоўся з благімі людзьмі, магчыма, нават ужываў наркотыкі й алкаголь і так і не атрымаў адукацыі. Вальтэр вярнуўся дадому й пачаў працаваць у якасьці лясьнічага. Ён быў прыемным чалавекам, гадоў на шэсьць старэй за мяне, і адзіным сябрам-мужчынам, які ў мяне тады меўся. У мяне не было бацькі, а дзядзька Косьця быў чалавекам слабым, нерашучым, і я, хаця й любіў яго, але не паважаў, не ўважаў за прыклад мужчыны. Вальтэр быў адзіным чалавекам, зь якім я бавіў час: на рыбалцы, у вандроўках і г.д.

Ражаство ў Любчы было ціхім і прыемным. Сабраліся мая маці, дзядзька Базыль, Вальтэр і ягоная беспрацоўная сястра Ніна. Упершыню мы падрабязна абмяркоўвалі маю будучыню. Мая маці моцна хвалявалася за мяне й прапанавала мне паехаць у які-небудзь вялікі горад, дзе я мог бы згубіцца. Ізноў, я не ўяўляў, як гэта магчыма.

Прайшлі Ражаство й Новы год, а я працягваў працаваць у школе й зрэдку наведваў маці. Паміж тым, я пасябраваў з адной настаўніцай, якая, як і большасьць зь іх, была з Савецкага Саюзу. (Савецкія ўлады лічылі, што мясцовым настаўнікам нельга давяраць выкладаньне камуністычных прынцыпаў.) Настаўніца неяк захварэла, і я стаў часьцей бачыць яе: наведваць, прыносіць сочыва, якое зварылі мая цётка й бабуля. Адносіны паміж намі пацяплелі. Дайшло нават да мілосьцяў і абдымкаў, але нічога сур’ёзнага паміж намі не было, і я ніколі ня меў ніякіх сур’ёзных намераў наконт яе. Калі дзяўчыне палепшала, яна прапанавала нам выпіць разам. Яна выцягнула бутэльку гарэлкі й нейкі селядзец і заявіла, што мы п’ем за нашую будучыню, бо павінны хутка зарэгістраваць шлюб. (На той час ажаніцца было вельмі лёгка: тры рублі — і вы ўжо муж і жонка, трыццаць — і вы разьведзеныя.) Я быў у шоку! Я сказаў дзяўчыне, што не зьбіраўся зь ёю жаніцца. Тады яна пачала распытваць мяне, чаму ж я прыходзіў, прыносіў ёй падарункі. Я адказаў, што гэта таму, што яна мне падабаецца й што я хацеў, каб яна пачувалася, як дома. Я паспрабаваў пераканаць яе, што ўвогуле не адношуся да тых людзей, якія жэняцца, ва ўсякім разе цяпер. Я зьбіраўся спачатку скончыць вучобу, зрабіць што-небудзь у жыцьці. Мне было тады дваццаць, а ёй — на два ці тры гады больш, і яна не магла альбо не хацела мяне зразумець. Яна пачувалася пакрыўджанай. Для мяне гэта было нешта новенькае: жанчына прапануе мужчыну ажаніцца зь ёю. Гэта што, было вызваленьне жанчынаў? Можа, Савецкі Саюз зьмяніў прыроду жанчыны? Я не разумеў. Я цьвёрда сказаў ёй, што хацеў бы застацца ейным добрым сябрам, але не жаніцца. Яна загадала мне пакінуць яе й ніколі больш не прыходзіць. Я бачыў яе некалькі разоў у школе, але яна не падымала вачэй і рабіла выгляд, што ня ведае, хто я такі. Яна больш не прысаджвалася да мяне падчас школьных перапынкаў, і я пачуваўся няўтульна. Так, як быццам зрабіў нешта дрэннае — але ж я ні ў чым ня быў вінаватым! Я быў упэўнены, што ніколі не абражаў, не выкарыстоўваў яе, а толькі быў прыязным, спагадлівым. Мне падабалася жаночая кампанія, і магчыма, у нас што-небудзь атрымалася б, каб яна не зрабіла гэную рэзкую прапанову пабрацца шлюбам.

20 студзеня, калі я вячэраў, у хату ўвайшоў таварыш Сакалоў, які быў школьным інспектарам, і сказаў, што мусіць абмеркаваць са мной пэўныя прапановы ў дачыненьні да спартовых мерапрыемстваў. Я адказаў, што даем і тады сустрэнуся зь ім, але ён настойваў на тым, што гэта тэрміновая справа, і што яна зойме ня больш за паўгадзіны. Я апрануў зімовае паліто з футраным каўнерам і кучомку (падарунак маці), і мы рушылі ўздоўж Замкавай вуліцы. Мяне вельмі ветліва запрасілі зайсьці ў нейкі будынак, каб пагутарыць пра заняткі лыжамі. Я не ўсьведамляў, што гэны будынак — сядзіба КГБ, і што людзі, якія пераступаюць ейны парог, рэдка выходзяць адтуль вольнымі.

Начальнік КГБ спытаўся, ці не хацеў бы я вучыць новых рэкрутаў хадзіць на лыжах. Я адказаў, што заняты ў школе, але магу дапамагаць па выходных і пасьля паўдня, калі буду вольны. Ён запрасіў мяне прайсьці ў кабінет, каб далей абмеркаваць гэную справу, і загадаў таварышу Сакалову пачакаць палову гадзіны. Начальнік вельмі ветліва запрасіў мяне ў пакой, ля дзьвярэй якога стаялі два салдаты зь вінтоўкамі. Я быў зьдзіўлены, але ўсё яшчэ нічога не падазраваў. Мне загадалі сесьці, хаця я й выказаў жаданьне пастаяць. Калі я сеў, гэбіст запусьціў рукі ў мае кішэні, выцягнуў некаторыя дакументы й паведаміў, што я арыштаваны. Я быў агаломшаны. Я спытаў, за што, і начальнік адказаў, што гэта будзе вядома празь некалькі дзён. Я хацеў ведаць, у чым мяне абвінавачваюць альбо падазраюць. Мне адказалі, што ні ў чым, але я мушу застацца ў іхнай установе на ноч.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих героев
100 великих героев

Книга военного историка и писателя А.В. Шишова посвящена великим героям разных стран и эпох. Хронологические рамки этой популярной энциклопедии — от государств Древнего Востока и античности до начала XX века. (Героям ушедшего столетия можно посвятить отдельный том, и даже не один.) Слово "герой" пришло в наше миропонимание из Древней Греции. Первоначально эллины называли героями легендарных вождей, обитавших на вершине горы Олимп. Позднее этим словом стали называть прославленных в битвах, походах и войнах военачальников и рядовых воинов. Безусловно, всех героев роднит беспримерная доблесть, великая самоотверженность во имя высокой цели, исключительная смелость. Только это позволяет под символом "героизма" поставить воедино Илью Муромца и Александра Македонского, Аттилу и Милоша Обилича, Александра Невского и Жана Ланна, Лакшми-Баи и Христиана Девета, Яна Жижку и Спартака…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука
Адмирал Ее Величества России
Адмирал Ее Величества России

Что есть величие – закономерность или случайность? Вряд ли на этот вопрос можно ответить однозначно. Но разве большинство великих судеб делает не случайный поворот? Какая-нибудь ничего не значащая встреча, мимолетная удача, без которой великий путь так бы и остался просто биографией.И все же есть судьбы, которым путь к величию, кажется, предначертан с рождения. Павел Степанович Нахимов (1802—1855) – из их числа. Конечно, у него были учителя, был великий М. П. Лазарев, под началом которого Нахимов сначала отправился в кругосветное плавание, а затем геройски сражался в битве при Наварине.Но Нахимов шел к своей славе, невзирая на подарки судьбы и ее удары. Например, когда тот же Лазарев охладел к нему и настоял на назначении на пост начальника штаба (а фактически – командующего) Черноморского флота другого, пусть и не менее достойного кандидата – Корнилова. Тогда Нахимов не просто стоически воспринял эту ситуацию, но до последней своей минуты хранил искреннее уважение к памяти Лазарева и Корнилова.Крымская война 1853—1856 гг. была последней «благородной» войной в истории человечества, «войной джентльменов». Во-первых, потому, что враги хоть и оставались врагами, но уважали друг друга. А во-вторых – это была война «идеальных» командиров. Иерархия, звания, прошлые заслуги – все это ничего не значило для Нахимова, когда речь о шла о деле. А делом всей жизни адмирала была защита Отечества…От юности, учебы в Морском корпусе, первых плаваний – до гениальной победы при Синопе и героической обороны Севастополя: о большом пути великого флотоводца рассказывают уникальные документы самого П. С. Нахимова. Дополняют их мемуары соратников Павла Степановича, воспоминания современников знаменитого российского адмирала, фрагменты трудов классиков военной истории – Е. В. Тарле, А. М. Зайончковского, М. И. Богдановича, А. А. Керсновского.Нахимов был фаталистом. Он всегда знал, что придет его время. Что, даже если понадобится сражаться с превосходящим флотом противника,– он будет сражаться и победит. Знал, что именно он должен защищать Севастополь, руководить его обороной, даже не имея поначалу соответствующих на то полномочий. А когда погиб Корнилов и положение Севастополя становилось все более тяжелым, «окружающие Нахимова стали замечать в нем твердое, безмолвное решение, смысл которого был им понятен. С каждым месяцем им становилось все яснее, что этот человек не может и не хочет пережить Севастополь».Так и вышло… В этом – высшая форма величия полководца, которую невозможно изъяснить… Перед ней можно только преклоняться…Электронная публикация материалов жизни и деятельности П. С. Нахимова включает полный текст бумажной книги и избранную часть иллюстративного документального материала. А для истинных ценителей подарочных изданий мы предлагаем классическую книгу. Как и все издания серии «Великие полководцы» книга снабжена подробными историческими и биографическими комментариями; текст сопровождают сотни иллюстраций из российских и зарубежных периодических изданий описываемого времени, с многими из которых современный читатель познакомится впервые. Прекрасная печать, оригинальное оформление, лучшая офсетная бумага – все это делает книги подарочной серии «Великие полководцы» лучшим подарком мужчине на все случаи жизни.

Павел Степанович Нахимов

Биографии и Мемуары / Военное дело / Военная история / История / Военное дело: прочее / Образование и наука