Читаем Тарасова доля полностью

Янка Купала

Тарасова доля

Памяці Тараса Шаўчэнкі


I


Ходзіць гоман па Ўкраіне          У святочных шатах...Гаманіць Дняпро са стэпам          Аб вялікім святу.Тую долю, што калісьці          Тарас напрарочыў, -Тую долю чуюць вушы,          Бачаць ясны вочы.Тая воля, на якую          Тарас спадзяваўся,Загуляла ў буйным стэпе,          Сонцам абвілася.Тое шчасце, аб якім так          Тарас вечна марыў,У народзе на свабодзе          З Крамля гаспадарыць.Добрым словам памінае          Вялікага сынаУкраіна маладая,          Вольная Ўкраіна.


II


Як раджала яго маці, -          Не свяцілі зоры,Зубы скаліла няволя,          Хахатала гора.Песень радасных, вясёлых          Над яго калыскайНе спявалі маладухі          Ні здалёк, ні зблізку,А як вырас, як падняўся,          На свае стаў ногі,Следам - паншчына, батрацтва,          Панскія парогі.Крукам гнуўся перад панам,          Уздыхаў нясмела,Катавалі батагамі          Юнацкае цела.Энгельгарты, Энгельгарты!          Ўжо вам не паўстаці, -Адамсціла Украіна          За дзяцей і маці.


III


А было ў тыя часіны          Цёмна, бы ў магіле,Людзі гінулі, як мухі,          Ці, як здань, блудзілі.Ні святла таго, ні ўсмешкі          Хоць бы на хвіліну, -Ночка хутала Ўкраіну,          Ці ж толькі Ўкраіну?!І скрыпелі, і бразджэлі          Ланцугі наўкола,Панства людам гандлявала,          Як нямой жывёлай.Прадавала і мяняла,          Ў карты прайгравала,Крыві, слёзам канца-меры          Бядняцтва не знала.Гэткай катаргі і мукі          Пяром не апішаш.Прамінула. Толькі думку          Успамін калыша.


IV


Нарадзіўся на свет белы          І Тарас у путах,А нялёгка, ой, браточкі,          Змалку быць закутым!Я таксама нарадзіўся          Ў ланцугах пад царам.Спапяліў бы ту часіну,          Каб я мог, пажарам!Прайшлі годы. Тарас вырас,          Як таполя ў полі.Выкуплялі добры людзі          Тараса з няволі.Як браў грошы пан вяльможны          Рукою паганай,Кроў блішчэла на дукатах,          Кроў людзей скаваных.Кроў скаваных бацькі, маці,          Скованага сына,Кроў блішчэла на дукатах          Скутае Ўкраіны.


V


Па гасцінцы беларускім,          Ў Пецярбург з Варшавы,За карэтаю за панскай          Пхнецца хлопец жвавы.Гэта йдзе Тарас-нявольнік,          Служка ясне-пана,Пан у золаце. Ён бедны,          Босы, абарваны.Беларускія бярозы          Абапал гасцінцаКалыхалі думкі шумам          Хлапчуку-ўкраінцу.Бор шумеў яму над вухам,          Булькалі крыніцы, -Маладому, дасціпному          Было чым дзівіцца.Бачыў ўбогія хаціны,          Крытыя саломай,Людзей бачыў паднявольных,          Што і ў сябе дома.


VI


Чаму ў сэрцы беларускім          Песня ТарасоваАдгукнулася, запела          Зразумелым словам?Чаму вецер з Украіны          З думкаю крылатайДалятаў да Беларусі          І шумеў над хатай?Бо йшла доля беларуса          З доляй украінцаАдналькова - ў поце, ў слёзах,          Церневым гасцінцам.Бо згіналі адналькова,          Змалку да сканання,Шыі ў ёрмах і чакалі          Яснага світання.Як жылося, як вялося,          Як марнелі сілы,Таму сведкай там і тутка          Курганы, магілы.


VII


Перейти на страницу:

Похожие книги

Собрание сочинений. Т. 4. Проверка реальности
Собрание сочинений. Т. 4. Проверка реальности

Новое собрание сочинений Генриха Сапгира – попытка не просто собрать вместе большую часть написанного замечательным русским поэтом и прозаиком второй половины ХX века, но и создать некоторый интегральный образ этого уникального (даже для данного периода нашей словесности) универсального литератора. Он не только с равным удовольствием писал для взрослых и для детей, но и словно воплощал в слове ларионовско-гончаровскую концепцию «всёчества»: соединения всех известных до этого идей, манер и техник современного письма, одновременно радикально авангардных и предельно укорененных в самой глубинной национальной традиции и ведущего постоянный провокативный диалог с нею. В четвертом томе собраны тексты, в той или иной степени ориентированные на традиции и канон: тематический (как в цикле «Командировка» или поэмах), жанровый (как в романе «Дядя Володя» или книгах «Элегии» или «Сонеты на рубашках») и стилевой (в книгах «Розовый автокран» или «Слоеный пирог»). Вошедшие в этот том книги и циклы разных лет предполагают чтение, отталкивающееся от правил, особенно ярко переосмысление традиции видно в детских стихах и переводах. Обращение к классике (не важно, русской, европейской или восточной, как в «Стихах для перстня») и игра с ней позволяют подчеркнуть новизну поэтического слова, показать мир на сломе традиционной эстетики.

Генрих Вениаминович Сапгир , С. Ю. Артёмова

Поэзия / Русская классическая проза