Стары
(з ім разам старая і іх нявестка з грудным дзіцём; нясуць стол, начоўкі і калыску)Я казаў вам, што заблізка —Пачарнела аж калыска.Нявестка
Ах, забыліся дайнічкі!Старая
Стаўма гэтта каля дзічкі.Стары
А, рабі ўжо, як там знаеш.Нявестка
Каго толькі не спытаеш —Адным чынам, што нам хтосьціПадпаліў сяло па злосці.Старая
Каб звуглеў, як гэта сажа…Стары
Чымся слухаць, што хто кажа,Лепш папраў дзіцю пялёнкі.
Усе адыходзяць.
Нявестка
(на выхадзе)Не забыць каб зноў даёнкі.Дзяўчынка
(і хлопчык з ёй — абое ўжо заплакаўшыся)Дзе ж той тата збег сягоння?Хлопчык
Мамка ёсць, але вон гоне.Дзяўчынка
Мамку маем і не маем.(Ідуць далей, разглядаючыся.)
Падростак
(дурвапаты, ведучы сляпую бабу, каторая, баючыся, ступае)Зараз, зараз свет пазнаем…Сляпая
Ці не збіўся ты з дарогі? —Дзе ступлю, пячэцца ў ногі.Падростак
Ціха, баба, пойдзе гладка;Не спячэшся, як аладка;Як ні бойся — не ўбаішся:Ўсе сягоння падпякліся.(Убачыўшы ламаццё.)А, начовачкі і столік!Сляпая
Дзе ж мы гэта, мой саколік?Падростак
А пад грушай на узмежку;Сядзь пад ёй во, як пад дзежкай.I глядзі на дым чырвоныЗдаля, як з-пад парасона.Сляпая
А вагонь жа не дастане?Падростак
Ці ж аслепла, ясне пані? —Тут і чорт цябе не чэпіць.Сляпая
А мо далей пойдзем лепей?Падростак
Ну, садзіся, будзь спакойна:Далей, бліжай — усё роўна.Сляпая
Усё роўна, мае дзеткі,Мне ўжо: сонца, ночка, кветкі.Падростак
(углядаючыся на грушу)А… Ці бачыце, бабуля,Як зраслі на йгрушы дулі:Хвастач, скрыпка і вяночак?Сляпая
Кпі сабе, мой галубочак!Падростак
Даліпан-то не жартую…(Становіцца на стале і хоча дастаць скрыпку.)Вось так зараз запілую.Старая
(выходзіць з ламаццём; з ёй стары і нявестка)Ты чаго на стол узбіўся?Падростак
(саскакваючы са стала)Ціха, цётка, не сварыся —Мірам кончым гэту справу:Я — наўцёкі, ты — пад лаву.(Саскаквае са стала і адбягае ўбок.)
Стары
Такі воласць абароняць.Нявестка
Дзе ж? усіх к ратунку гоняць:Мяне з дзіцем — то хацелі.Старая
3 двара з помпай прыляцелі:Людзі ім ваду цягаюць,Яны кішкаю пускаюцьНа закоты, на застрэшкі…Стары
Ну, ідзём, не ўзялі дзежкі.(Адыходзяць.)
Падростак
(выбегшы з укрыцця)А цяпер мая ўжо скрыпка,Толькі лоўка, толькі шыбка.(Дастае скрыпку і прабуе струн.)Вось зайграю ва ўсе плечыАд запечка ды да печы.Ад парога да парога…
Выбягае кабета-вар'ятка, сышоўшая з розуму праз пажар, — у зрэбнай спадніцы і кашулі — без каптана; на левай руцэ ў яе — як дзіцянё — абкручана анучамі галавешка, а ў правай — сціскае ў жмені нож; як выбегла — хлопец адскочыў убок.
Вар'ятка
(размахваючы нажом)