Читаем Сон на кургане полностью

I стадола, і камораТак яшчэ стаялі ўчора,А сягоння, як у яму,Паваліліся і з крамай.(Да жонкі.)Знаеш, чуў я, у АгатыДзіцянё згарэла з хатай.

Яўрэйка (з падушкай і халаю)

Мне казалі на прыгумні:Чалавек звуглеў у пуні.

Дзіцянё 1-е (з бляшаным пудэлкам цукерак)

Ото ж вочы дым кусае.

Дзіцянё 2-е (са скруткам паркалю)

Будзе ж крама зноў такая?..

Дзіцянё 3-е (са скрынкай з цвікамі)

Як жа гэта агонь страша!

Дзіцянё 4-е (з кульком мукі)

А як з козачкаю нашай?

(Ідуць далей.)


Чуваць званкі, пасля ціхнуць; выходзіць з левага боку вясельная дружына; маладая ў вянку, малады з кветкай на грудзях, сват перапасаны праз плячо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закоснік, маршалак і дзве дзяўчыны-дружкі.


Маладая (асоўваецца бяссільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканыя вочы)

Што тут стала? што тут стала?Ўсё ў дыму, усё прапала!Дзе ж мы сонейка сустрэцім?Галавы прыкрыці нечым.

Малады (садзіцца ля маладой, абнімаючы, прытульвае к сабе і супакойвае)

Ціха, міленькая, ціха.Як прыйшло, так пойдзе ліха;Пагаруем, пабядуем…Дасць Бог — хату адбудуем…(Горка ўсміхаючыся.)I вяселле дагуляем…

Мачыха маладой(выбягае, задыхаўшыся, з боку пажару)

Ах, ах! чым вас прывітаем?..Чула, чула, галубочкі,Вашы звонкія званочкі!..Так усе мы вас чакалі:Каравай прыгатавалі,—А які ж, ах, быў удачны!Каб вы зналі — які смачны!

Сват (п'янаваты, панура)

Відно, смачны, бо смалілі,Што аж хаты ў дым пусцілі.

Маршалак

Знаць, згуляці захацеліБез шлюбоўнікаў вяселле.

Музыка

Але толькі без музыкі —Пад пажарныя скавыкі.

Войчым маладога (выходзіць з боку пажару з пустымі, як і мачыха, рукамі)

Ну, прыехалі нарэшце!Вось чым сэрцайка пацешце,Малады і маладзіца.

Мачыха

Мы ў суседавай святліцыВас ад шлюбу выглядаем;Гаманім сабе, чакаем…

Войчым

Як вам ведама — дзе меліАдгуляць ваша вяселле.

Закоснік

Ў вашых можна б скруціць ногіНі разгону, ні падлогі.

Мачыха

А тут раптам у ваконцыВіднюсенька, як бы ў сонцы!

Войчым

Тут у лямант бабы, дзеці.

Мачыха

К сваім хатам мы ляцеці…Ўратаваці не прыйшлося.

Войчым

Найперш з нашых занялося.

Мачыха

Як жа собіла ў час гэткіЗамарудзіць так вам, дзеткі?..

Сват (заметна манячы)

Мост зламаўся, ну, праждалі,Покі броду адшукалі.

Войчым (панура)

Знаем вашыя мы броды:Гэта так у нас заўсёды.

Соцкі (выбягае з парожнім вядром)

А вы што тут сталі ў кучыДы, як мокрыя анучы,Не парушыцеся з месца?То ж не жарты вам, здаецца…Падпаліў ўсіх нейкі злодзей…Зараз воласць з прыскам пойдзе.


Маладая свой вянок, сват ручнік, а музыка скрыпку вешаюць на грушы, і ўсе ідуць за соцкім у бок пажару.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Апостолы
Апостолы

Апостолом быть трудно. Особенно во время второго пришествия Христа, который на этот раз, как и обещал, принес людям не мир, но меч.Пылают города и нивы. Армия Господа Эммануила покоряет государства и материки, при помощи танков и божественных чудес создавая глобальную светлую империю и беспощадно подавляя всякое сопротивление. Важную роль в грядущем торжестве истины играют сподвижники Господа, апостолы, в число которых входит русский программист Петр Болотов. Они все время на острие атаки, они ходят по лезвию бритвы, выполняя опасные задания в тылу врага, зачастую они смертельно рискуют — но самое страшное в их жизни не это, а мучительные сомнения в том, что их Учитель действительно тот, за кого выдает себя…

Дмитрий Валентинович Агалаков , Наталья Львовна Точильникова , Иван Мышьев

Драматургия / Мистика / Зарубежная драматургия / Историческая литература / Документальное