Читаем Пасля Жыццё полностью

Краем бульбянішча яна выбегла на дарожку, адкуль ужо было рукой падаць да яе панішчанай вёсачкі, адзін выгляд якой неадчэпнаю скрухай сьцяў сэрца, — скрозь каміны, абпаленыя дрэвы, чорнае пажарышча ад сядзібаў, гумнаў, хляўкоў. Можа, якіх чатыры ці пяць будынінаў (два хляўкі, лазьня ля сажалкі і Петракова варыўня на агародзе) усяго і ацалелі з таго канца вёскі. З гэтага ж не засталося нічога, апроч яе хаткі на водшыбе.

Яшчэ бегучы па выгане, яна неспадзёўкі заўважыла там людзей — за парканам на яе падворку мільганулі дзьве постаці, зьнерухомелі, сталі, мабыць, узіраючыся ў яе. Яна таксама ўгледзелася пільней і неўзабаве пазнала аднаго, то быў старэйшы Піліпёнак у высокай, з казырком шапцы, што летась, казалі, прыдбаў у Заходняй, як ганяў скаціну, — тут такой шапкі не было ні ў кога. Хутка, аднак, яна пазнала і другога, — ягонага брата Віцьку, які, прыгнуўшыся, штосьці валок па падворку. Але якая халера прыгнала сюды гэтых Піліпёнкаў, што ім спатрэбілася тут? — падумала Серафімка. Яна не любіла гэтых людзей, зрэшты, як не любілі іх і ўсе навакольныя людзі, адны баяліся, другія ненавідзелі гэтых нячыстых на руку і на дробныя ўчынкі пакасьнікаў. Праўда, гадоў колькі таму яны разлучыліся: старэйшы прыстаў у прымакі да адной маладзіцы з Лядаў, а малодшы зьехаў у Оршу. Ды во цяпер зноў сышліся…

Але, мусіць, няпрошаныя госьці таксама згледзелі яе, трохі пастаялі на падворку і, бы злыдні, нетаропка падаліся на зады, сьцежкай да сажалкі. Яны і не хаваліся нават, валюхаста клыпалі, зрэдчасу азіраючыся на яе, і ў яе блага заныла сэрца: чаго іх прыпёрла сюды ў такі бедалажны час?

2. Хлебнікаў

Застаўшыся адзін у траншэі, капітан Хлебнікаў зьнямогла пасядзеў з пісталетам у руцэ, а пасьля паставіў яго на ахоўнік і з вялікім намаганьнем узгрэбся на ногі. Пісталет ён ашчадна запіхаў у кішэню сваіх перапэцканых у гразі дыягана-левых брыджаў, а сам, расставіўшы ўбакі рукі і лапаючы імі па сьценах цеснай траншэі, пабрыў да напаўзаваленай нары — уваходу ў камандзірскі бліндаж, дзе ён бясконца доўга праваляўся ў кутку на нейчым пакінутым шынялі. Ён і цяпер зьнясілена выцягся на ім, правым бокам угору, каб мець пад рукой пісталет, які ён ашчаджаў цяпер болей за ўсё іншае. Увесь час ён баяўся ўпусьціць яго з рук, запэцкаць гразёй, бо калі яна трапіць у ствол, як тады ён стрэльне ў самы крытычны момант? А стрэліць, мусіць, прыйдзецца, у немца-фашыста ці ў сябе самога, без таго ўжо, відаць, не абыдзецца. Жахлівы ваенны лёс капітана цяпер ушчыльную падвёў яго менавіта да такой магчымасьці. Нічога лепшага ён ня бачыў наперадзе. Як наогул нічога ня бачыў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Лариса Григорьевна Матрос , Андрей Георгиевич Дашков , Вячеслав Юрьевич Денисов , Виталий Тролефф

Боевик / Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики