Читаем Пасля Жыццё полностью

Яна падышла да шырокай варонкі-яміны, зірнула ў яе. Але там было пуста. Сугліністыя глыбіны-вывараціны грувасьціліся па берагах, камякі зямлі абсыпалі ўсё іржышча навокал, але найбольш гарматку і небараку, забітага пры ёй. Як за яго ўзяцца, яна ня ведала, пастаяла побач, гнятліва ўзіраючыся ў яго разьбітую, скарэлую патыліцу. Затым, пакінуўшы рыдлёўку, дакранулася да яго пляча, пахінула. Забіты не скрануўся з месца, бы скамянеў, і яна другі раз з вялікай натугай ледзьве пераваліла яго на бок. Гэта сапраўды быў маладзенькі салдацік з худым вузкім тварыкам, адно вока яго было неяк дужа заплюшчана ці, можа, запухла, а другое, нібы ашклянелае, недаўменна пазірала ўдалячынь. Падкорчаныя пад сябе рукі так і засталіся падкорчанымі, з бруднымі, растапыранымі пальцамі. Што было рабіць далей, дык яна і ня ведала. Пэўна, пахаваць, але як? Яна азірнулася, і зноў яе позірк натрапіў на яму побач усё з тымі ж забітымі. Мусіць, іх складвалі туды, ды не пасьпелі закапаць, падумала Серафімка і падышла да ямы бліжэй. Але ці складвалі — неяк дужа ўжо бязладна яны месьціліся там: два сядзелі на дне, утыркнуўшыся галовамі ў земляную сьцяну гэтай цесьненькай яміны, трэці ляжаў бокам, падвярнуўшы галаву ў пілотцы з забінтаваным плячом. Бінт на ім быў скрозь у сухіх плямах крыві, кроў была на ягоных грудзях і відаць была на ложы вінтоўкі, што тырчэла побач з-пад накіданай выбухам зямлі. Лезьці ў яму, каб там паправіць каго, Серафімка не наважылася, на тое яна ўжо не магла пераадолець сябе. Яна толькі з адчайнай рашучасьцю ўзяла пад пахі забітага і пацягнула яго да ямы. Забіты аказаўся даволі цяжкі, заграбаючы гамашамі зямлю, трохі пасунуўся, але яго брызентавая сумка, што вісела на левым баку, зачапілася за станіну і не давала валачы яго далей. Серафімка паклала забітага на зямлю, адчапіла сумку. Мусіць, сумку трэба было б зьняць, але яна не хацела нічога тут перайначваць, думала: хай яны так ужо і застаюцца ў зямлі са сваім майном. Яна неяк усё ж падвалакла цела да яміны і, прытрымліваючы за нацягнутую падкурчаную руку, бокам апусьціла яго ў яму, на плечы тых, [хто] ўжо назаўжды месьціліся там. Затым старанна перахрысьціла ўсіх у яміне, перахрысьцілася сама і ўзялася за рыдлёўку.

Закопвала яна доўга, з перапынкамі, аж угрэлася, расшпіліла заношаны картовы сачок, адхінула з галавы цёмную хустку. Дожджык быццам перастаў, але вецер не сунімаўся, неба было спрэс хмарнае, трывожнае, угары плылі-кудлычыліся нядобрыя шэрыя аблокі. Аддыхваючыся крыху, яна паўзіралася па схіле ўніз, дзе па йржэўніку і над балацявінай вілася блытаная вужака траншэі з таропка абкладзенымі травой і дзірваном берагамі. Дзірвану там, аднак, засталося няшмат, так усё там было перакапана выбухамі, тлустыя плямы ад якіх чарнеліся абапал траншэі і спрэс па ўсёй касагорыне, дзе трохі радзей, а дзе так густа, што не было і сьледу ад іржэўніку, усё там чарнелася ад вывернутай з глыбіняў, намоклай ад дажджу зямлі. Нешта там уладарна прыцягвала яе позірк, нібы адчувала яна, што і там патрэбна яе ўвага. І яна зноў бралася гарнуць на забітых зямлю з берагоў яміны-акопчыка, ужо добра засыпала іх, засталося тырчэць з зямлі толькі зялёнае, з нашытым лапікам калена верхняга забітага. Але во і калена схавалася пад нятоўстым пластом дробнага глею. Тады ёй стала спакайней, і яна ўжо павольней давяршыла сваю сумную справу[: ] засыпала яму і нават трохі награбла ў дадатак наверх — атрымалася нібы магілка. Ды, мусіць, і сапраўды навек застанецца гэта магілкай для чатырох небарак.

Тады яна ўторкнула збоч рыдлёўку, перавязала на галаве хусьцінку, спакайней агледзелася. Апроч заваленай набок гарматкі месцамі ў зямлі відаць былі раскіданыя гільзы ад снарадаў і нават цэлыя, нястрэленыя снарады з вострымі блішчастымі галоўкамі; снарады, мабыць, былі і ў паламаных драўляных скрынках, што трохі вытыркаліся збоч з нейкае рытвіны. Але яна ня стала чапаць таго вайсковага начыньня — ня дай бог стрэльне. Галоўнае яна ўжо зрабіла — схавала ў зямлі людзей, хай ляжаць. Цяпер іх не пакрыўдзіць ніхто — ні зьвер, ні чалавек. З рыдлёўкай у руках яна адышлася трохі ад магілкі, пастаяла і пайшла, але не ўгару да вёскі, а памалу, дужа баючыся, патупала па йржэўніку ўніз да тарфянішча, дзе была траншэя. Нешта яе цягнула туды і палохала, гняло страхам, але яна ішла, спыняючыся, засьцярожліва азіраючыся па баках. Хоць, здаецца, нідзе не было нікога, — сьцюдзёны вецер гнаў хмары ўгары, трымцеў рэдкі быльнёг па іржышчы на зруйнаваным, пакрэмзаным людзьмі і вайной полі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Лариса Григорьевна Матрос , Андрей Георгиевич Дашков , Вячеслав Юрьевич Денисов , Виталий Тролефф

Боевик / Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики