Читаем Тутэйшыя полностью

М і к і т а. А, меджду протчым, нічога не выходзіць: вашы сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць. Хэ-хэ-хэ! раскідаюць — во, i ўсё тут.

Я н к а. Але, раскідаюць, але! Толькі ж думак нашых і сам люцыпар не раскідае — бо мы служым вялікай ідэі вызвалення.

М і к і т а. Усё гэта глупства. Меджду протчым, ідэя — вельмі скупая Пані: ні шэлега сваім слугам не плаціць — хоча, каб на яе ўсе дарма працавалі. А ў мяне, хэ-хэ-хэ! Пане профэсар, душа рэальная: хто мне лепей плаціць, таму і служу і кіхаць хачу на ўсякія ідэі. Мая лінія жыцця вельмі простая.

Я н к а. Памыляецеся, Пане рэгістратар. Ваша лінія не простая — а крывабокая, — цямняцкая ваша лінія і ўжо вядзе вас туды, адкуль не варочаюцца.

М і к і т а (стукаючы кулаком па стале). Меджду протчым… меджду протчым… вы мяне абражаеце. Я не цямняк, Пане… Пане дырэктар беларускай басоты.

Я н к а. Выбачайце, я крыху пагарачыўся. (Выходзіць у свой пакой.)

З'ява IV


Мікіта, Гануля.


Г а н у л я (увайшоўшы пры апошніх словах Мікітавых). Ты ізноў з ім павадзіўся?

М і к і т а. Меджду протчым, я з ім не вадзіўся, а толькі аб палітыцы паспрачаўся.

Г а н у л я (накрывав стол). Гэтымі сваімі спрэчкамі людзям толькі кроў псуеш.

М і к і т а. Псуюць і яны мне. Не магу ж я, меджду протчым, мамаша, набраць у губу вады і маўчаць, калі ён бэсціць мае жыццёвыя погляды. Меджду протчым, абавязак мой — паказаць гэтым новым завадзілам іхняе належнае месца. Хай знаюць, што і мы тое-сёе ў паліты-цы кемім. Апрача таго, здаецца, што ад нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне, а мне ад гэтага паху ў носе круціць.

Г а н у л я. А калі бальшавік, дык што? Бальшавік таксама чалавек.

М і к і т а. Можа, чалавек, а можа, і не, бо з нашымі рангам! і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку. (Паўза.) Меджду протчым, мамаша, я папрашу вас… я гэтага хачу… 3-паміж іншых гасцей будуць у мяне сягоння: адна мадам, Поп., спраўнік і Пан… Вось, кал! хто з іх звернецца да вас з якім словам, то вы старайцеся адказваць у нос і меней ужывайце простых выразаў. Калі з Дамай зойдзе гутарка, то не кажэце — Панечка, а мадам-сіньёра, калі з папом, то — не бацюшка, а ацец духоўны, калі з спраўнікам, то — не Пан. спраўнік, а вашародзіе, а калі з Панам, то — не проста Панеа — ясне Пане грабя. Усё гэта тутэйшыя грата-пэрсоны, меджду протчым, людзі аднолькавага са мной светагля-ду і амаль што не аднолькавых рангаў, так што хачу я, каб яны ведалі, што і радня мая не ніжэй стаіць ад іхняй радні.

Г а н у л я. Ну і госці! Адкуль ты іх выкапаў? Яны ж уперад у нас не бывалі.

М і к і т а. Не бывалі… не бывалі… Меджду протчым, уперад была іншая політычна-экономічная сытуацыя, пры якой не ўсюды яны маглі пабываць, а цяперака, як збольшага рангі і клясы абшліфаваліся, вось яны, гэтыя мае госці, і складаюць нам першым візыту.

Г а н у л я. А хай бы лепей не складалі, а то скачы перад імі немавеД а м а. як!

М і к і т а. Вы толькі, меджду протчым, мамаша, ад-казвайце, як я вас вучыў, а ўсялякіх іншых цэрамоній буду я сам даглядаць. Ага, яшчэ адно: як будзеце вітацца, то адну нагу назад адцягвайце — рабеце рэвэ-ранс. А важней за усе старайцеся як найгусцей у нос.

Г а н у л я (махнуушы рукой). У нос дык у нос!


Уваходзіць Янка.

З'ява V


Мікіта, Гануля, Янка.


Я н к а (увайшоўшы, да Ганулі). Вось я ўспомніў, цётачка, адну сваю справу і мушу прасіць вашай у гэтым помачы. Надовечы я атрымаў ліст з вёскі ад сваей быўшай вучаніцы, у якім піша яна, што з бацькамі сваімі прыедзе ка мне ў госці. А гэта можа здарыцца нават сягоння. Усё было б добра, але бяда ў тым, што яны тут не маюць нікога знаёмага, дык не будзе ім дзе…

Г а н у л я…Пераначаваць. Ну, гэта не бяда! Можна будзе і ў нас. Ложкаў, праўда, лішніх няма, дык во тут на падлозе што-небудзь падмосцім, і пераспяць ноч.

М і к і т а. Яно так, меджду протчым, але ў мяне сягоння важныя госці будуць, дык, можа, вашым гасцём гэта будзе не па нутру?

Я н к а. Я пастараюся, каб яны вам і вашым важным гасцём не заміналі.

З'ява VI


Мікіта, Гануля, Янка, Наста.


Н а с т а (высоўваючы галаву з правых дзвярэй). Ці можна?

М і к і т а. Калі ласка! Меджду протчым, просім, просім!

Н а с т а (уваходзщь). Добры вечар! Як жывы-зда-ровы?

М і к і т а. Дазвольце пазнаёміць: мамзэль Наста Па-бягунская — настаўнік.

Я н к а. Здольнік, меджду протчым, гэта той… хэ-хэ-хэ!.. беларус, аб якім я ўжо вам успамі-наў… хэ-хэ-хэ! Не ўлюбецеся толькі.

Н а с т а. (да Янкі). Вельмі цікава з вамі пазнаёміц-ца! Нам такіх як найболей патрэбна.

Я н к а. Дзякую за гонар! (Набок.) А для нас і не цікава і не патрэбна такое знаёмства.

Н а с т а. Ці няможна ад гэтых П а н. оў дзе на хвіліну мне схавацца? (Паказвае на мігі, што мусщь папудра-вацца і паправщь валасы.)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы