Читаем Пасля Жыццё полностью

Яна выбегла з хаты і, баючыся паказвацца на пустой гразкай вуліцы, каб не наткнуцца на каго благога, павярнула на зады, абышла дзьве вялікія варонкі ля сажалкі і выбралася на Кірылаў агарод. Агарод быў вялікі і спраўны, абгароджаны ладным плотам, бульба напалову выбрана, ля хаты зелянела некалькі лёх бурачніку ды цыбулі з аблеглым парудзелым пер’ем, стары, бадай ужо восеньскі, агурэчнік. Але тытуню тут не было нідзе, можа, яго ўжо ўбралі? Баючыся, як баяцца хіба нябожчыкаў, Серафімка ўзышла на падворак, узіраючыся ў атухлае і, мабыць, ужо астыглае пажарышча з чорнаю печчу пасярэдзіне. Аднекуль з крапівы вылез згаладнелы кот, пачаў жаласна мяўкаць, утаропіўшыся ў яе рудымі галоднымі вачыма. «Што я табе дам?» — разьвяла рукамі Серафімка. У куце спаленай Кірылавай істопкі пад нейкім абгарэлым друзам-капцамі страпілаў і дошак выглядваў ражок уцалелага лара, — ён таксама ўцалеў збоку, але, можа, увесь не згарэў. Згледзеўшы яго, Серафімка асьцярожна, каб часам не абпячы босыя ногі, ступіла на край пажарышча, яе ногі трохі ўвязьлі ў мяккім, халодным попеле, ступіла другі раз. Па нейкай палцы дабралася да кутка былой істопкі, адвярнула ўбок абгарэлую дошку, прываленую з канца пыльным друзам. Не, у першым сусеку было пуста. Тады яна пачала вызваляць ад друзу другі сусек гэтага лару і, як адчыніла вечка, аж скаланулася ад радасьці: у сусеку нешта было, мабыць, збожжа, зьверху трохі нават абвуглілася, але, мусіць, там можна было штосьці наскрэсьці. Серафімка таропка выбралася з пажарышча на травяністы падворак, тым жа шляхам хуценька пабегла дамоў за якой пасудзінай. У сваёй радасьці думала: можа, яе не асудзяць дужа — Кірылава нявестка з малымі, мабыць, сыйшла да радні, можа, там як пракормяцца, а яна падбярэ тое, што ўцалела ад вайны, ёй жа гэта так трэба. За сваё жыцьцё яна не ўзяла ні каліва чужога, дужа баялася нават дакрануцца, калі дзе валялася што згубленае ці пакінутае без гаспадара.

А тут… А тут хай ёй бог даруе — тыя недагаркі, можа, як дадуць ёй пракарміць небаракаў у траншэі.

Выпэцкаўшыся ўся ў попеле, яна ўсё ж трохі нагрэбла зерня — амаль напалам з абгарэлым, але ўсё ж то было жытцо, і ў ім — наша жыцьцё, як некалі гаварыла яе нябожчыца маці. Цяпер яна ўжо як-небудзь агорае пару боханаў хлеба, ня можа быць, каб, маючы збожжа, не зрабіла хлеба. Канешне, найперш трэба змалоць, а перад тым падсушыць. Але сушыць, можа, і ня трэба, падсохла на пажары, а змалоць яна паспрабуе на суседавых жорнах, мусіць, тыя стаялі спраўныя. Толькі малоць, мусіць, трэба па начы, як сьцямнее. Удзень тут наўрад ці пашэньціць. Калі шляюцца тыя Піліпёнкі, паліцыя, тады дзе ўжо там ёй малоць.

І яшчэ трэба ўсё ж такі наладзіць печ.

Яна схавала пад ламаччам у сенцах тарбіну з яе набыткам, а сама ўскараскалася на гарышча з пабуранай страшнай страхой паглядзець, што там зрабілася з комінам. Страх было бачыць тое руйнаваньне! Кроквы, мусіць, падаючы адной стараной, абярнулі яе пахілы комін, палавіна якога цяпер ляжала пад саломай на столі, чарнеючы адтулінай разламанага дымаходу, верх жа яго быў выбухам зрынуты долу і раскіданы па гародзе. Ня дзіва, што дым з печы зусім ня йшоў угору, ісьці яму не было куды; дзіўна яшчэ, што неяк цягнула з грубкі. Але палячы ў грубцы, можна было спаліць усё да тла, дзе тады жыць Серафімцы? Хоць самой перасяляйся ў бліндаж да мужчын. Мусіць, нічога ўжо тут яна зрабіць не магла, хіба апроч як заплакаць, і яна зьлезла далоў, нявесела пераканаўшыся, што паліць у хаце было немагчыма.

Але тады дзе ж паліць?

Рэшту таго дня яна капала бульбу на гародзе, ссыпала яе ў сенцах, неадчэпна думала, што рабіць? І ўсё пазірала на вялікую, цалюткую печ за гародам — знаёмы суседчын чалесьнік дужа вабіў яе. Мусіць, там было ўсё спраўна — не ўбераглася хата, затое выжыла печ, у якой не было гаспадыні. Надвячоркам Серафіма ўжо не ўтрымалася і пайшла на чужы абгарэлы падворак. Хоць было дужа няёмка цішком шарыць па чужой сядзібе, але яна трохі прыбрала гарэлы друз ад былога парогу, разгарнула рыдлёўкай вугольле, паклала пару абгарэлых дошак, каб ямчэй было далезьці да печы. Дроў тут хапала, найбольш галавешак, кавалкаў бярвеньня і дошак — мусіць са столі. Увесь час яна надта апасалася, каб яе ня згледзеў хто кепскі, усё ж сядзіба была не яе — чужая. А найбольш яе дапякаў клопат, як уберагчыся ад паліцаяў, каб тыя не дазналіся пра яе мужчын у траншэі. Пакуль што, аднак, спаленая вёска чулася бязьлюднай, хаты да пажару стаялі ня блізка адна ад адной, і цяпер тут, з гэтага канца, на сядзібах ня бачна было нікога. Толькі ўдзень Серафімка бачыла, як на другім канцы зводдаль, ля брукаванкі, нехта, як і яна, калупаўся на Янкавым пагарэлішчы — мабыць, старая бабка ці яе нявестка. Мусіць, цяпер тут у кожнага быў свой клопат і свае сьлёзы. Можа, гэта і лепей, думала Серафімка. Галоўнае, каб зноў не пайшоў дождж, бо калі палье, дык ля печы напэўна не пастаіш. А можа, і будзе спакайней тады, хай ідзе дождж, — пэўна, у дождж ніхто злы не набрыдзе на яе работу.

Ёй бы вось толькі змалоць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Лариса Григорьевна Матрос , Андрей Георгиевич Дашков , Вячеслав Юрьевич Денисов , Виталий Тролефф

Боевик / Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики