Читаем Пасля Жыццё полностью

Усё кашляючы, ён застаўся ў запечку, а яна прынесла дроў і ўзялася распальваць у грубцы. Спакваля, неяк неахвотна тыя ўсё ж загарэліся. Дым трохі ішоў праз дзьверцы, а трохі ў комін — усё ж было лепш, чым у печы, з якой ён увесь валіў цераз чалесьнік у хату. Толькі вось зварыць што ў грубцы было цесна і нязручна, трэба было чакаць, калі збольшага прагараць дровы.

Накашляўшыся, Дземідовіч, мабыць, заснуў. У хаце, як заўжды, стала ціха і глуха, дровы паціху гарэлі, і яна, прымасьціўшыся на ўслончыку, перад дзьверцамі грубкі, узялася абіраць бульбу. Маленькі чыгунок з вадой неяк уладкавала збоч ля агню — гэта на зёлкі. У сенцах у яе было запасена з лета трохі сушонага маліньніку, чабару ў мяшэчку і яшчэ адной травы — заячых хвосьцікаў, якая, казалі, дужа памагала ад прастуды. Даўно ня белены, абшкрэбаны бок грубкі патроху цяплеў, але холад у хаце ад таго ня меншаў, па-ранейшаму праз шчыліны з вокнаў задуваў вецер. Звыкла гонячы з бульбіны тонкую ацяробку, Серафімка думала пра брата Мікалая. Ён быў аднагодак гэтага Дземідовіча, яны разам вучыліся ў педтэхнікуме, яшчэ ў тыя даўнія гады маладымі хлопцамі прыехалі ў мястэчка настаўнічаць — Дземідовіч выкладаць гісторыю і грамадазнаўства, а яе Мікалай — беларускую мову і літаратуру. Яны добра сябравалі і нават нейкі час кватаравалі разам у доўгім, як стадола, будынку крывога Рыўкінда за сінагогай, аж покуль Мікола не ажаніўся з настаўніцай пачатковых класаў. Тады Дземідовіч і перайшоў на кватэру да гэтага Асоўскага. Як у брата нарадзілася дачушка Аленка, Серафімка перабралася з вёскі ў мястэчка няньчыць малую і спакваля зрабілася амаль паўнаўладнай гаспадыняю ў невялічкай братавай сямейцы: даглядала малую, хадзіла на кірмаш, у лаўкі, прыбірала, гатавала ежу настаўнікам, якім заўжды было некалі: увесь дзень рабілі ў школе, а ўвечары сядзелі над сшыткамі, рыхтаваліся да ўрокаў. Апроч таго, Мікалай неўзабаве ўцягнуўся ў грамадскія справы, ставіў у РДК сьпектаклі і нават пару разоў вадзіў туды і яе, — як іграў сам з жонкаю Ядзьвігай Іванаўнай. Помніць Серафімка, пастаноўка была дужа сьмешная — як да маладой дзяўчыны падбіваўся пажылы шляхцюк, а яна не хацела выходзіць за яго, бо кахалася са сваім маладым хлопцам. Дужа сьмяяліся тады ўсе, а Мікалай і іншыя артысты доўга радасна кланяліся са сцэны, і Серафімка поўнілася гонарам, так ёй хацелася сказаць усім, што гэта ж яе родны брат такі здатны артыст. Здаецца, Дземідовіч тады таксама ўдзельнічаў у п’есе, а пасьля яны ўсім гуртом завіталі да іх на кватэру, выпівалі. Серафіма частавала іх клёцкамі — было тое якраз на мясаед пасярод зімы.

Так, сябравалі, працавалі разам, а калі і што здарылася паміж імі, Серафімка ня ведала дагэтуль. Памятае толькі, як аднойчы позна прыйшоўшы з нейкага сходу, Мікалай здаўся ёй надта расстроеным, проста разьюшаным нават, Ядзьвіга Іванаўна ўсё ўгаворвала яго, суцяшала, а ён круціў галавой і чагосьці ня мог даўмецца. Назаўтра ранічкай, застаўшыся адна з нявесткай, Серафіма запыталася пра брата, і тая скупа адказала: «Абвінавацілі ў нацыяналізме». — «У чым?» — не зразумела Серафімка. «У тым, чаго горш не бывае», — цьмяна растлумачыла нявестка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Лариса Григорьевна Матрос , Андрей Георгиевич Дашков , Вячеслав Юрьевич Денисов , Виталий Тролефф

Боевик / Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики