Читаем Не можа быць полностью

ЧОРЦІК (з левага боку). Ой, і смачнае ж яно, піва… “Старажытнаае” возьмеш ці “Балтыку” нумар восем. Пеністае, хмельнае… Адну бутэлечку не грэх кульнуць.

МУЖ. Праўду кажаш. Адну, для расслабону толькі – і дадому, у цяпло, да мілай маёй жоначкі.

ЧОРЦІК. Хі-хі! Усё па плану, усё як я хачу! (Скача ад радасці.)


Верхні ярус. Жонка вешае пялёнкі ды распашонкі.


ЖОНКА. Дзе ж ён? Затрымліваецца... Хлеба на вячэру няма, хаця б не забыўся купіць. Мабыць, зноў гэтым півам накачаецца…

АНЁЛ (збоку). Не думай кепскага, жанчына!

ЖОНКА. Столькі хлопцаў заляцалася, а я яго чамусьці выбрала.

От падабаўся – і ўсё. Сэрцу, кажуць, не загадаеш…

АНЁЛ. Ты ж пакахала яго, і ён да цябе прыкіпеў, а з каханнем вы ўсё пераадолееце. Толькі не трэба сумняцацца. Маліся, кліч Архангела Міхаіла!

ЖОНКА. Забыўся пра нас Бог, неіначай…


Ніжні ярус. Муж выцірае вусы, пагладжвае жывот.

З кішэні курткі відна бутэлька.


МУЖ. От, адразу лепей стала… Зусім другі настрой. Нават зоркі з неба весялей пазіраюць. Да сябрука наведацца, ці што?

ЧОРЦІК (прыхаваўшыся, сабе). Здорава! У нас на дзве галавы адна думка!

АНЁЛ (спяшаючы на дапамогу). Позна ўжо! Цябе жонка чакае з малым дзіцем, непакоіцца. Ды і сябра твой за дзень стаміўся, спаць кладзецца.

МУЖ (весела). А я яму – тук-тук. Хто там? Паштальён Печкін. Толькі не запіску прынёс, а беленькай пляшачку. Я што, дазволіць сабе не магу? Мы з сябруком у адным класе вучыліся, за адной партай сядзелі. Жукоў майскіх лавілі ды дзяўчат палохалі. Пайду!

АНЁЛ (у залу). Вы створаны свабоднымі і самі выбіраеце – якой ісці дарогай, служыць дабру ці злу.


Верхні ярус. Жонка горка плача, дзіця таксама заліваецца.


ЖОНКА. А дзіцятачка ж маё… А сыночак... Так цяжка на душы.

Каб хаця сіратою табе не застацца…

ЧОРЦІК (дражніць). У-у-у! У-у-у! Развяла сырасць. Гэткай бяды –

мужык  пасля  працы  ў  госці  падаўся.  Падумаеш,  чарку-другую перакуліць…  Дом  жа  не  турма,  каб  сядзець  у  ім  бязвылазна.

(Спявае.) “Ой ты жыццё, маркота, жыў бы, каб не лянота…”


Ніжні ярус. Муж улукаткі брыдзе па вуліцы, гараць ліхтары.


МУЖ. Вось і дом відаць. Акно наша свеціцца. Яшчэ б  наверх піўца для шліфоўкі – і поўны парадак. (Спявае). “Ой, мароз, мароз, не марозь міня…”

АНЁЛ. А мароз сапраўды бярэцца,   да касцей прабірае.

Сцеражыся, чалавеча!

МУЖ. Перабраў крыху, сам бачу. Ну і што?  Я рабацяга, мяне начальства паважае. А што выпіць люблю – такой бяды… Прасплюся – і такі самы.

СМЕРЦЬ (вызіраючы, Чорціку). Мой кандыдат.

ЧОРЦІК. Любім мы на гатовенькае прыперціся.

СМЕРЦЬ. Бачу, што стараешся. Прэмію квартальную выпішу.

ЧОРЦІК. Каторы раз абяцаеш: “Прэмію... Прэмію...”

СМЕРЦЬ. Т-сс… Цішэй! (Паднімае касу.) Яны ўсе мае – тыя, што меры не знаюць. Дзе гарэліца, там і бяда. Там муж на жонку, сын на бацьку, брат на брата паднімаецца.

ЧОРЦІК. Сам ведаю. Многа каго перасварыў, у турму пасадзіў, на той свет адправіў. А ад цябе нават “дзякуй” не дачакаешся, не тое што прэміі. Звольнюся к чорту! У водпуск пайду! Ці на пенсію!

СМЕРЦЬ (смяецца). На пенсію… Ха-ха-ха! Да пенсіі яшчэ дажыць трэба… Я вунь колькі касой махаю – і як маладзенькая. (Паўза.) Глядзі, наш, няйначай, скора дуба дасць.


Муж абхапіў ліхтар, потым аб’ехаў. Спрабуе спяваць: “Ой, мароз, мароз…” Нерухома ляжыць. Нідзе ні душы, толькі завывае вецер.


СМЕРЦЬ (Чорціку). Хадзем, мы сваю справу зрабілі.

(Абняўшыся, знікаюць.)


Прыляцеў Анёл, мітусіцца, спрабуе падняць чалавека, а потым кідаецца да жонкі. Тая накідвае цёплую хусту і бяжыць на вуліцу.


 ЖОНКА. Родны мой! Я так і ведала, што з табою штось кепскае здарылася. Сэрцам адчувала… (Паднімае Мужа.) Цяпер усё добра будзе. Я з табою. (Вядзе за сабой.)


Верхні ярус. Муж сядзіць у крэсле з забінтаванымі рукамі.


Жонка корміць яго, як малога.

ЖОНКА. З’еш яшчэ дранічка. Смачненькія… Вось і цудоўна. А зараз з сыночкам пагуляй. (Садзіць дзіця Мужу  на  калені, Анёл забаўляе таго бразготкай.)

ЧОРЦІК (выглядваючы). Кідай ты яго, дурніца! Навошта табе гэты калека?

ЖОНКА. Акыш, паганы! (Праганяе таго ручніком.)

СМЕРЦЬ (знізу). Упусціла!.. Правароніла!.. (Рве валасы на галаве.)

АНЁЛ (дэкламуе).

Я знаю: між людзейЛюбоў за ўсё мацней!


Урачыстая мелодыя К. Орфа з балета “Карміна Бурана”.


ЗАСЛОНА


Як ліска зайца абдурыла


Сцэнічны жарт для дарослых


Дзейныя асобы:

ЛІСКА РЫЖЫКАВА

ЗАЙ БЯЛЕВІЧ


На палянцы восеньскага лесу мы бачым (у разрэзе) лазовы дамок З а я  Б я л е в і ч а. Гаспадар у добрым гуморы рассеўся ў крэсле і чытае газету «Навіны лесу».


ЗАЙ. Ну, што ў нас новенькага?  Так… Мядзведзя выбралі спікерам ляснога парламенту… Даўно пара. Вавёрка  стала эстраднай зоркай і развялася з мужам… Ліса шукае працу. (Углядаецца.) Не можа быць. Ліса? Хоча быць нянькай для куранят?! Ваўка, інспектара ДАІ, арыштавалі за хабар. Ну, калі іх за гэта арыштоўваць, то мы застанемся без…


Нягучны стук у дзверы (яны адсоўваюцца ўверх, як вароты ў гаражы).

Гэта Л і с к а    Р ы ж ы к а в а – з тых, што ў стане вечнай маладосці.


Госці нібыта… (Вызірае ў акно.) О не, рыжую я не ўпушчу…

ЛІСКА. Адчыні, калі ласка. Я ж ведаю, што ты дома. Маю адну дужа дзелавую прапанову.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вихри враждебные
Вихри враждебные

Мировая история пошла другим путем. Российская эскадра, вышедшая в конце 2012 года к берегам Сирии, оказалась в 1904 году неподалеку от Чемульпо, где в смертельную схватку с японской эскадрой вступили крейсер «Варяг» и канонерская лодка «Кореец». Моряки из XXI века вступили в схватку с противником на стороне своих предков. Это вмешательство и последующие за ним события послужили толчком не только к изменению хода Русско-японской войны, но и к изменению хода всей мировой истории. Япония была побеждена, а Британия унижена. Россия не присоединилась к англо-французскому союзу, а создала совместно с Германией Континентальный альянс. Не было ни позорного Портсмутского мира, ни Кровавого воскресенья. Эмигрант Владимир Ульянов и беглый ссыльнопоселенец Джугашвили вместе с новым царем Михаилом II строят новую Россию, еще не представляя – какая она будет. Но, как им кажется, в этом варианте истории не будет ни Первой мировой войны, ни Февральской, ни Октябрьской революций.

Далия Мейеровна Трускиновская , Александр Борисович Михайловский , Александр Петрович Харников , Ирина Николаевна Полянская

Современная русская и зарубежная проза / Фантастика / Попаданцы / Фэнтези
Измена в новогоднюю ночь (СИ)
Измена в новогоднюю ночь (СИ)

"Все маски будут сброшены" – такое предсказание я получила в канун Нового года. Я посчитала это ерундой, но когда в новогоднюю ночь застала своего любимого в постели с лучшей подругой, поняла, насколько предсказание оказалось правдиво. Толкаю дверь в спальню и тут же замираю, забывая дышать. Всё как я мечтала. Огромная кровать, украшенная огоньками и сердечками, вокруг лепестки роз. Только среди этой красоты любимый прямо сейчас целует не меня. Мою подругу! Его руки жадно ласкают её обнажённое тело. В этот момент Таня распахивает глаза, и мы встречаемся с ней взглядами. Я пропадаю окончательно. Её наглая улыбка пронзает стрелой моё остановившееся сердце. На лице лучшей подруги я не вижу ни удивления, ни раскаяния. Наоборот, там триумф и победная улыбка.

Екатерина Янова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза