Читаем Не можа быць полностью

САРОКА (аддаючы свой ланцужок Сойцы). Гэта доктару, каб не адмовіў.


Д з я ц е л дрэмле ўсваім пакоі. Галка з Сойкай стукаюцца ў дзверы.


ДЗЯЦЕЛ (прахапіўся). Хто там?

ГАЛКА. Бяда ў нас, доктар.

ДЗЯЦЕЛ. Вас многа, а я адзін. Пазней прыходзьце. (Прыадчыніў дзверы.)

ГАЛКА. Але наш дуб хворы!

СОЙКА (штурхае яе). Ды не так! Табе ж сказалі – далікатненька! (Дзятлу.) Міленькі ты наш, даруй за клопат. Мы прыляцелі ад імя ўсёй птушынай грамады. Дуб стары, карміцель наш, заняпаў, занядужаў. Слаўны такі быў, ты сам не раз да яго прылятаў. (Разам.) Адведай хворага, калі ласка!

ДЗЯЦЕЛ (думае). У два візіт, у пяць – таксама...

СОЙКА. Мы ўсе без цябе як без рук. Прымі падаруначак ад нас, птушак. Так, дробязь... (Перадае ланцужок.)

ДЗЯЦЕЛ. Добра, адведаю. (Збірае прылады, адзяе белую шапачку.)


Дзяцел абстуквае і аглядае Дуб з усіх бакоў.

Птушкі сочаць за кожным яго рухам.


КРУМКАЧ. Ккрум… Ці будзе жыць?

ДЗЯЦЕЛ (паправіў акуляры і вынес вердыкт). Дуб сапраўды хворы, але не настолькі, каб можна было трывожыцца за яго жыццё. Патрэбен поўны спакой. Дзіркі пазатыкаць, жалуды пазнімаць, лісты… Не, лісты хутка самі адваляцца. Галоўнае, ад восеньскага ветру посцілкай захутаць.

ПТУШКІ (разам). Дзякуем! Дзякуем, дарагі доктар!

КРУМКАЧ.  Прыемна  ведаць,  што  ў  нашым  лесе  ёсць  такія спецыялісты. (Паціскае Дзятлу руку.)

СОЙКА. Мы вас правядзём, даражэнькі. (З Сарокай праводзяць яго.)

КРУМКАЧ. Што ж, будзем лячыць старога. Перш за ўсё абаронім яго ад ветру.

ВАРОНА. Я! Я буду дапамагаць!

ПТУШКІ (разам). І я! І я!


Птушкі адзяюць Дубу вязаны каптур і рукавіцы, ахінаюць посцілкай і зверху завязваюць шалікам.


ПТУШКІ. Вось так. Так добра будзе… Цудоўна. Поўны парадак.

ДУБ. Ох, зусім няма чым дыхаць…

САРОКА. Пацярпі. Увесну будзеш як новенькі!


Птушкі, задаволеныя сабою, водзяць вакол дрэва карагод.


ВЯДУЧЫ. Застаецца сказаць нямнога, каб закончыць казку. За зімою, як вядома, ідзе вясна. Вярнуліся з выраю буслы. І што ж яны бачаць?


Ідуць з рукзакамі стомленыя б у с л ы.


БУСЕЛ. Нарэшце мы дома… Вярнуліся. Гняздо падновім, дзетак выведзем…

БУСЛІХА. Авой, зірні, што сталася з нашым дубам! У яго каптур, як у старой бабкі.

БУСЕЛ.  Праўду  жонка  кажаш,  сам  на  сябе  непадобны  стаў.

Збуцвеў, ледзь на нагах трымаецца…

БУСЛІХА. Дык што з нашым домам будзе? Дзе нам жыць цяпер?

КРУМКАЧ. У буслоў праблема з жыллём. Ккрум…


Буслоў акружылі птушкі.


СОЙКА (буслам). Ой, мілыя! Зусім наш дуб увосень занядужаў...

ГАЛКА. Аслабеў...

ВАРОНА. Мы так стараліся, так яго лячылі!

САРОКА. Самае дарагое аддалі...

БУСЕЛ  (дражніць).  Стараліся  яны…  Лячылі…  Перастараліся  і пералячылі. Давай, жонка, расхутваць будзем дуб.


Буслы знімаюць з Дуба рукавіцы, шапку, посцілку.

Птушкі вакол мітусяцца, крычаць… Дуб удыхнуў паветра і расправіў грудзі.


ДУБ  (буслам).  Дякую  вам,  дзеці  мае!  Адсланілі  вы  мне  свет белы.

ВЯДУЧЫ (у залу). А вось і мараль гэтай гісторыі: усюды і ва ўсім трэба мець розум і ведаць меру.


ЗАСЛОНА


Да “Казак жыцця” я звярнулася з нагоды юбілею Якуба Коласа. Пранікнёныя і поўныя жыццёвай мудрасці, яны проста “прасіліся” на сцэну. Пераклаўшы адну з казак на мову драматургіі, я ўпершыню паспрабавала сябе ў ролі рэжысёра. Мае навучэнцы (а я вяла гурток практычнай журналістыкі) таксама займелі  новы вопыт – выступалі  як акцёры на вялікай вечарыне.

Казка “Як птушкі дуб ратавалі” вучыць нас рабіць дабро, захоўваючы пачуццё меры. Бо і добрую справу, як вядома, можна загубіць, калі брацца за яе без розуму і здаровага сэнсу.

Інсцэніроўка дазваляе задзейнічаць многа выканаўцаў, праявіць фантазію і гумар у падборы касцюмаў і рэквізіту. Яе можна выкарыстаць для любога літаратурнага вечара ці школьнага свята.

У казцы “Збан” адстойваюцца такія чалавечыя рысы,  як справядлівасць, міласэрнасць. “Стары кажух” высмейвае боязь перад новым, перад зменамі жыцця.Усе гэтыя невялічкія творы – выразны доказ таго, што нацыянальная класіка заўсёды сучасная.

Аўтар


Хто рашучы – той герой

Вершаваная п’еса для дзяцей школьнага ўзросту


Дзейнічаюць:

САРОКА

ЛІСА

МЯДЗВЕДЗЬ

ВОЎК

ВАВЁРКА

ВОЖЫК


З’ява 1.

Лясная паляна. Ранняя вясна, цвіце кветка-сон. Дзве шыльды:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вихри враждебные
Вихри враждебные

Мировая история пошла другим путем. Российская эскадра, вышедшая в конце 2012 года к берегам Сирии, оказалась в 1904 году неподалеку от Чемульпо, где в смертельную схватку с японской эскадрой вступили крейсер «Варяг» и канонерская лодка «Кореец». Моряки из XXI века вступили в схватку с противником на стороне своих предков. Это вмешательство и последующие за ним события послужили толчком не только к изменению хода Русско-японской войны, но и к изменению хода всей мировой истории. Япония была побеждена, а Британия унижена. Россия не присоединилась к англо-французскому союзу, а создала совместно с Германией Континентальный альянс. Не было ни позорного Портсмутского мира, ни Кровавого воскресенья. Эмигрант Владимир Ульянов и беглый ссыльнопоселенец Джугашвили вместе с новым царем Михаилом II строят новую Россию, еще не представляя – какая она будет. Но, как им кажется, в этом варианте истории не будет ни Первой мировой войны, ни Февральской, ни Октябрьской революций.

Далия Мейеровна Трускиновская , Александр Борисович Михайловский , Александр Петрович Харников , Ирина Николаевна Полянская

Современная русская и зарубежная проза / Фантастика / Попаданцы / Фэнтези
Измена в новогоднюю ночь (СИ)
Измена в новогоднюю ночь (СИ)

"Все маски будут сброшены" – такое предсказание я получила в канун Нового года. Я посчитала это ерундой, но когда в новогоднюю ночь застала своего любимого в постели с лучшей подругой, поняла, насколько предсказание оказалось правдиво. Толкаю дверь в спальню и тут же замираю, забывая дышать. Всё как я мечтала. Огромная кровать, украшенная огоньками и сердечками, вокруг лепестки роз. Только среди этой красоты любимый прямо сейчас целует не меня. Мою подругу! Его руки жадно ласкают её обнажённое тело. В этот момент Таня распахивает глаза, и мы встречаемся с ней взглядами. Я пропадаю окончательно. Её наглая улыбка пронзает стрелой моё остановившееся сердце. На лице лучшей подруги я не вижу ни удивления, ни раскаяния. Наоборот, там триумф и победная улыбка.

Екатерина Янова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза