Читаем Нарач полностью

«Былі ў нас азёры, — быў хлеб і соль.Паны ў нас азёры ўзялі,Толькі нам кінулі чорствы падзол,Голад, бяду, мазалі.Калышуцца і гнуцца трыснікі,Як бура наляцеўшая ударыць.Ніколі цябе, Нарач,Не кінуць рыбакі.Нарач нам змывала з твару слёзы, потI ад вясны да вясныНас гадавала, карміла сірот,Латала нам рызманы.Калышуцца і гнуцца трыснікі,Плывуць чаўны на сонечным загары.Яшчэ ты ўбачыш, Нарач,Устануць рыбакі!Шумяць на узбярэжжы, шумяць лясы.Будзем мы вольнымі зноў!Крылле уздымуць чаўноў парусы,Ўдаль паплывём на палоў.Калышуцца і гнуцца трыснікі,Збіраюцца навеяныя хмары.З табою буру, Нарач,Мы любім, рыбакі».


7


Што не спіцца, Тацяна?Можа, ноч без зарніц,Ноч вясенняяМоцна крыллем шуміцьЗа парканам?Вецер, можа, за ўзгоркам,У гушчарах між дрэўЗаблудзіўшыся,Зашумець зашумеўГаласамі?Можа, сны, сны паўночыНеспакойна снуюцьЦі прыснілісяЎ гэту сінюю муцьЧые вочы?Эх, дарэмна пытаеш,Аб чым ціха звіняцьЗоры зорныяI сасонкі шумяць, —Не згадаеш.Такдзявочыя мары,Думы дзіўныя, сныНебывалыя,Расцвітаюць яныНа загары,Раніцой напрадвесні,Ці паўночнай парой,Нібы папараць,Ці світальнай зарой,Ці песняй.


Частка чацвёртая

І


Кашуля шырокая з порту,Лапці з пяньковых абор,Ў шапцы салдацкай падзёртайХодзіць па вёсцы Прахор.Ходзіць ад хаты да хаты:— Гэй, нарачанскі народ,Госці прыехалі ў сваты,Клічуць збірацца на сход!А вецер з-за возера сініЗ пахам смалістай сасныЗблытаў Прахора чупрьшу,Рве на грудзях рызманы,Гне вербалозінаў веткі,Шэпчучы казкі свае,I на развешаных сеткахПесню пра Нарач пяе.— Эх, рыбныя дні наступаюць,Панства накорміць сірот! —Ходзіць Прахор і склікаеЎвесь нарачанскі народ.Хаты прачнуліся, гумны,I затрашчалі калкі, —Вулкай вясковаю шумнаГуртам пайшлі рыбакі.


2


Перейти на страницу:

Похожие книги

Владимир
Владимир

Роман известного писателя-историка С. Скляренко о нашей истории, о прошлом нашего народа. Это эпическое произведение основанное на документальном материале, воссоздающее в ярких деталях историческую обстановку и политическую атмосферу Киевской Руси — колыбели трех славянских народов — русского, украинского и белорусского.В центре повествования — образ легендарного князя Владимира, чтимого Православной Церковью за крещение Руси святым и равноапостольным. В романе последовательно и широко отображается решительная политика князя Владимира, отстаивавшего твердую государственную власть и единство Руси.

Александр Александрович Ханников , В. В. Роженко , Илья Валерьевич Мельников , Семён Дмитриевич Скляренко , Семен Дмитриевич Скляренко

Скульптура и архитектура / Поэзия / Проза / Историческая проза