Читаем Нарач полностью

Зрэбны дарогі ручнікСцелецца ў даль пад гару,Толькі гарачага потуЗ твару ты ім не сатрэш.Хочаш, хоць скуты, яшчэКрай свой прайсці, Беларусь,Сонечны бачыць усход,Бачыць краіну без меж.Варта памалу ідзе.Гэта не першы ёй раз.Заўтра другіх павядзе,Калі не абудзішся, брат!Можа, ў астрозе каліЎспомніш ты гэты прастор,Песню і шум трыснікоў,Цені вячэрнія дрэў;Можа, ты ўспомніш зару,Кагаркі з сініх азёр,Гул берасцянай трубы,Родны, далёкі напеў.I пашкадуеш: чамуЗ гэтых этапных дарогНе спрабаваў уцякацьУ хмызнякі ды ў лес?Ведай: ніколі, мой брат,Ад успамінаў і думГэтых нідзе не ўцячэш.Вырастуць дні у гады;На валасах — сівы снег,Як на сасне маладой,Засерабрыцца ў мароз,Толькі ўсе думы тваеБудуць блудзіць паміж стрэх,Там, дзе азёрная сінь,Там, дзе нядоля палос.Золатам жыта цвіце.Шызы над нівамі дым.Эх вы, дарогі жыцця,Што там за вамі ўдалі?Доўга зязюля ў барыНекаму лічыць гады,Чорныя ночы і дніЎ шэлесце, ў шуме калін.Раптам дарогі струнуЛес векавечны абняў,Хмарай зялёнай апаў,Лісцем бяроз і асін.Пахне жывіцай-смалой,Сініх ягоднікаў стаўПлямамі сонца расцвіў,Зеленню сонных малін.Варта памалу ідзе.Ў гэткі, у сонечны дзень,Не развітаўшыся нат,Цяжка сваіх пакідаць.Як над азёрамі ночСіні раскіне свой цень,Доўга рыбачка ў сялеБудзе адна сумаваць.


2


Прахор

Што, пан, далёка да вёскі?

Паліцэйскі

Два ці мо тры кіламетры.

Прахор

Сонца, як полымя, паліць,Аж ускіпае паветра.Хочацца піць.

Грышка

Нешта сумнымСёння пляцешся, таварыш;Хаты рыбацкія, гумны,Можа, сям'ю ўспамінаеш?Недзе яны ўжо далёка…Песню адну прыгадаў я,З дзён перажытых, гаротных,Помню, спяваў яе слаўнаЎ камеры нашай работнік.Путы раскуўшы, з-пад стражы,Ноччу марознаю ў полеВырваўся катаржнік-вязень,Вырваўся, чуеш, на волю…

Прахор


Некалі чуў я пра гэта…Змоўклі.Адны успаміныЗвоняць струной каляіны,Што пралягла праз палетак.Толькі, сустрэўшыся, рукі,Скутыя рукі сказалі,Што без іх горка сумуюцьРодныя Нарачы хвалі.

Прахор

Добра, што будзе, то будзе,Толькі б нам разам ударыць…


Грышка

Разам, глядзі, не марудзіць.Потым хутчэй у гушчары,Дзе мы, нырнуўшы, бы ў тоні,Зможам схавацца далёка,Дзе і з густой падвалокайВек нас ніхто не дагоніць.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Владимир
Владимир

Роман известного писателя-историка С. Скляренко о нашей истории, о прошлом нашего народа. Это эпическое произведение основанное на документальном материале, воссоздающее в ярких деталях историческую обстановку и политическую атмосферу Киевской Руси — колыбели трех славянских народов — русского, украинского и белорусского.В центре повествования — образ легендарного князя Владимира, чтимого Православной Церковью за крещение Руси святым и равноапостольным. В романе последовательно и широко отображается решительная политика князя Владимира, отстаивавшего твердую государственную власть и единство Руси.

Александр Александрович Ханников , В. В. Роженко , Илья Валерьевич Мельников , Семён Дмитриевич Скляренко , Семен Дмитриевич Скляренко

Скульптура и архитектура / Поэзия / Проза / Историческая проза