Читаем Матчына душа полностью

Ноч спусцілася, згаснула сонца, Свеціць зорамі каляя, З-пад машыны дарога бясконцая Адпаўзае назад, як змяя. Ў смалянай вадзе межыточнай Пралягла дрыжачая гаць. Быццам мёдам намазалі вочы, Хіліць стома, хочацца спаць. Дарогі, дарогі, Косці растрасуць, Мёртвага разбудзяць, Жывога ў дол звядуць. Ад вясёлых сузор'яў вясковых Да залітых святлом гарадоў Возім дружна мы збожжа і дровы, І "налева" падвозім "рабцоў". Мы ляжым у гразі пад машынай, Ўзімку корпаемся ля агню, Нас пабачыш па ўсёй краіне, Неўтаймоўную шафярню. Дарогі, дарогі, Косці растрасуць, Мёртвага разбудзяць, Жывога ў дол звядуць. Ад напругі пад коламі крэкча Над вадой спарахнелая гаць. Тройчы стрэнеш ты аўтаінспекцыю Перад тым, як жонку абняць. Шлях бясконцы ляжыць наперадзе Праз лясы, між балот і азёр. Не, не трэба бяссонніцы верыць, Закуры, заспявай, шафёр.  "Дарогі, дарогі,  Косці растрасуць,  Мёртвага разбудзяць,  Жывога ў дол звядуць". - Закуры тытунцу, шафёр!


Як размаўляюць звяры і птушкі 


Закаханы ў жыццё і ў кожную мушку, Я іду каля хат і росных садоў. І са мной размаўляюць звяры і птушкі На дзесятках і тысячах розных моў. Ў валасы мае вішні свой снег завеялі, Мне на вуха шэпчуць абшары ніў; Маўляў, каго любіш, таго заўжды зразумееш, У якой бы скуры ён ні хадзіў. Галубы ў ліловых і сініх барвах, На мяне паглядзеўшы, вуркочуць так: - "Пр-роста вар-рвар, варвар, стр-рашэнны варвар. Крыл не мае, а кр-рочыць, крочыць, дзівак". Певень, палкай падбіты, скача, як конік, І здзіўленым курам, як зрынуты бог, Утрапёна крычыць ад болю і гонару: - "Не па-паў! Не па-паў! Міма ног! Мі-ма ног!" Калі ж ноч паплыве над зямлёю мілаю, Размаўляюць дзве жабы ля соннай ракі: - "Ку-ума, кума, а што ты явчэраць варыла?" - "Боршч, боршч, буракі, бура-кі-кі-кі-кі". Я, напэўна, таксама здаюся ім зверам, І яны разважаюць у засені траў: - "Вось ідзе двухногая птушка без пер'яў Ці мядзведзь, што шубу ў ламбард заклаў".


У жніўны дзень 

Жарт 


Ў жніўны дзень на вуліцы бязлюдна. Нават бэз заснуў каля дзвярэй. Толькі певень, млявы і марудны, Кліча частаваць сваіх курэй. Бабка спіць ля хаты пад кустамі, І цялё чырвонае усмак Мокрымі ружовымі губамі Ёй жуе стракаты андарак. І старыя, і малыя ў полі, Суха звоняць конікі ў траве, І камбайн, як карабель вясёлы, Паміж жытніх каласоў плыве. Ну, а вёска цішынёй абнятая. Толькі й чуць у гэтай цішыні, Як храпуць у дзвюх суседніх хатах Жонкі брыгадзіра й старшыні.


З падсветам 


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон , Василий Андреевич Жуковский , Александр Сергеевич Пушкин , Александр Александрович Блок

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия