Читаем Фотаальбом полностью

ВОЗХлапчынкай шпарка па сцяжынцы крочыў.А з боку – лес, з другога – рэчкі плынь.Свяцілі дні, страшылі цемрай ночы.То цень дажджу, то небакраю сінь…Ды раптам стала сцежачка дарогай –прасторы многа, свету і цяпла!…Я не пачуў перасцярогі строгай –прагледзеў, што ўгару яна пайшла.…Караскаўся, збіваючы калені,гульню жыцця ўспрымаючы ўсур’ёз!І па дарозе назбіраў камення –імкненняў, клопатаў і звычак – воз.Калі ж з гары прыспеў мой час спускацца,лягчэй не стала – цісне ззаду ён!Не адпусціць яго, не адарвацца –раздавіць, імкнучыся пад адхон!…Ды прыйдзе час мне развітацца з возам.Пад перапевы памяці званоўзнямоглым целам прасвятлелы розумпа зімняй сцежцы панясу я зноў…


ПАЭТ І СНЯЖЫНКАПаміж зямлёй і небам снег кружыўся,і вечнай каляінай час ішоў…Ляцела ўніз пушыстая сняжынказ мільёнамі сябровак і сяброў.Збіралася ў хлюпоце на газонеў траве між недакуркаў паміраць.Ды заляцела ў цёплыя далонi –і ў іх не захацела раставаць.Паэт, захоплены красой і чысцінёю,Сняжынцы шчыра промні цалаваў,і зоркай называў яе сваёю,і разгарацца ёй дапамагаў.Калі ж імпэт яго пачаў драбніцца –спякотна стала з Зоркаю зусiм.Ён упрыгожыў Зоркаю званіцу,каб шчасце і надзею слала ўсім.…І з ночы ў ноч, і з году ў год, Паэтумільгаючы з нябёснай прасціны,халоднай зоркаю зімой і летамплыве яго Сняжынка ў вышыні…


ПЕСНЯ АНЁЛАЛіха сатырам з кустоў забляяла.Выгук савы раскалоў цішыню.Змрок абступіў. Неяк холадна стала.І цыгарэта мігнула агню.Ды ненадоўга святла іх хапіла!Свечкай, як німбам, свой твар асвячу,і развяду свае белыя крылы,і за аблокі ад вас палячу!…Гне гарызонт залатою дугоюсонечны дыск, што ўсміхнуўся мне зноў.Мяккім цяплом мае крылы лагодзіцьшчасце без межаў, любоў без краёў…Я ажыву і душой уваскрэсну.І без тугі, і без жалю аб Ёйбуду спяваць сваю светлую песнюз чыстых нябёсаў над грэшнай Зямлёй!Лёсам нязвыклым сябе супакою.Не завіруюся ў марнай журбе…Ты не мая – і не будзеш маёю!…Толькi вось як мне пражыць без цябе?…


ТОЙ ГОДГадзіны пад няўмольным метраномамзнікалі, як зярняты ў баразне…А я з табой спаткаўся днём вясновым,калі наўзрыд ад сонца плакаў снег.Ляцелі дні ў надзеі непрыкметнаі абляталі, быццам квецень з лоз…А я з табой кахаўся ноччу летняй,калі зляцела зорачка з нябёс.Затым былі спатканні і сустрэчы,і хвосткі дождж цвярэзіў галаву…А я згубіў цябе ў асенні вечар,калі каштаны падалі ў траву.І засыпае ранак снежным хлудаммарозная бясконцая зіма.А снег скрыпіць бязлітасным прысудампра тое, што ў мяне цябе няма…


Перейти на страницу:

Похожие книги

Мудрость
Мудрость

Широко известная в России и за рубежом система навыков ДЭИР (Дальнейшего ЭнергоИнформационного Развития) – это целостная практическая система достижения гармонии и здоровья, основанная на апробированных временем методиках сознательного управления психоэнергетикой человека, трансперсональными причинами движения и тонкими механизмами его внутреннего мира. Один из таких механизмов – это система эмоциональных значений, благодаря которым набирает силу мысль, за которой следует созидательное действие.Эта книга содержит техники работы с эмоциональным градиентом, приемы тактики и стратегии переноса и размещения эмоциональных значимостей, что дает нам шанс сделать следующий шаг на пути дальнейшего энергоинформационного развития – стать творцом коллективной реальности.

Дмитрий Сергеевич Верищагин , Александр Иванович Алтунин , Гамзат Цадаса

Карьера, кадры / Публицистика / Сказки народов мира / Поэзия / Самосовершенствование
Форма воды
Форма воды

1962 год. Элиза Эспозито работает уборщицей в исследовательском аэрокосмическом центре «Оккам» в Балтиморе. Эта работа – лучшее, что смогла получить немая сирота из приюта. И если бы не подруга Зельда да сосед Джайлз, жизнь Элизы была бы совсем невыносимой.Но однажды ночью в «Оккаме» появляется военнослужащий Ричард Стрикланд, доставивший в центр сверхсекретный объект – пойманного в джунглях Амазонки человека-амфибию. Это создание одновременно пугает Элизу и завораживает, и она учит его языку жестов. Постепенно взаимный интерес перерастает в чувства, и Элиза решается на совместный побег с возлюбленным. Она полна решимости, но Стрикланд не собирается так легко расстаться с подопытным, ведь об амфибии узнали русские и намереваются его выкрасть. Сможет ли Элиза, даже с поддержкой Зельды и Джайлза, осуществить свой безумный план?

Наталья «TalisToria» Белоненко , Андреа Камиллери , Ира Вайнер , Гильермо Дель Торо , Злата Миронова

Криминальный детектив / Поэзия / Фантастика / Ужасы / Романы